Санктуарыюм у гонар Падляшскіх мучанікаў, дзе захоўваюцца значная частка іх сьвятых рэліквіяў, быў створаны ў 1998 годзе ва ўніяцкай парафіі сьв. Мікіты ў Кастамалотах (Польшча), што на рацэ Буг за 15 км на поўдзень ад Берасьця. У парафіяльным рыма-каталіцкім касьцёле сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Пратуліне ў капліцы знаходзяцца сьв. рэліквіі Падляшскіх мучанікаў, а […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Розьніца ў датах трагічных падзеяў у Пратуліне і літургічны ўспамін мучанікаў
Чытаючы пра трагічныя падзеі ў Пратуліне, можна заўважыць, што існуе пэўная розьніца, якая датычыць даты гэтых трагічных падзеяў і літургічнага ўспаміну ўніяцкіх мучанікаў з Пратуліна. Паводле зьвестак, якія некалі падаў кс. Юзаф Прушкоўскі ў «Martyrologium czyli Męczeństwo Unii Ś-tej na Podlasiu» (1905), паўсюль пачалі лічыць 24 студзеня 1874 г. як дату сьмерці ўніятаў у Пратуліне […]
Беатыфікацыя Пратулінскіх мучанікаў адбылася ў 1996 годзе ў катэдры сьв. Пятра
Праз тры дзесяцігоддзі, адразу пасьля выхаду ў 1905 годзе царскага ўказу пра верацярпімасьць, большасьць загнаных у праваслаўе, але застаўшыхся вернымі Каталіцкай Царкве ўніятаў і іх нашчадкі, за немагчымасьцю вярнуцца ў грэка-каталіцтва, масава запісаліся рыма-каталікамі. Справай мэтанакіраванага збору падрабязнай інфармацыі і апытаньнем сьведкаў пра перасьлед уніятаў на Падляшшы заняўся ардынарый новаўтворанай увосень 1918 году Седлецкай рыма-каталіцкай […]
Парах Ёсіф Курмановіч адмовіўся пераходзіць у праваслаўе і быў арыштаваны ў 1874 годзе
Парах Пратулінскай уніяцкай парафіі Сьвятой Тройцы а. Ёсіф Курмановіч, які не прызнаваў незаконна прызначанага расейскім ўрадам бяз згоды Рымскага Архірэя адміністартара Холмскай япархіі і не жадаў разам з сваімі парафіянамі пераходзіць ў расейскае праваслаўе, у студзені 1874 году, напярэдадні трагічных падзеяў у Пратуліне, быў зьмешчаны з пасады за адмову служыць у сінадальным абрадзе паводле маскоўскага […]
Мучанікі з Пратуліна пахаваныя без павагі расейскімі жаўнерамі, іх магіла была зраўнаная з зямлёй
Мучанікі з Пратуліна былі пахаваныя расейскімі жаўнерамі без павагі і без удзелу нават самых блізкіх сваякоў, а іх магіла была зраўнаная з зямлёй, каб пра гэтае месца забылі. Аднак пратулінскія парафіяне захавалі памяць пра магілу сваіх мучанікаў, і пасьля таго, як Польшча ў 1918 годзе атрымала незалежнасьць, яна была належным чынам адзначана. 18 траўня 1990 […]
23 студзеня — літургічны ўспамін Пратулінскіх мучанікаў у Грэка-Каталіцкай Царкве
23 студзеня Грэка-Каталіцкая Царква мае літургічны ўспамін Пратулінскіх мучанікаў. Падзеі ў Пратуліне сталі сымбалем цярпеньняў і перасьледу за веру ўсіх уніятаў на Падляшшы і ва ўсёй Холмскай уніяцкай япархіі на тэрыторыі Царства Польскага (куды тады ўваходзілі таксама мясьціны на поўнач ад Горадні ў раёне Сапоцкіна), дзе Унія была гвалтоўна ліквідаваная расейскімі царскімі ўладамі ў 1874-75 […]
Чытанне Евангелля паводле Лукі ў парафіяльным доме ў Вільні 23 студзеня
Хрыстос пакінуў нам сваё пасланне – святое Евангелле. Чытаючы яго мы сузіраем – жывы вобраз Госпада Іісуса, прымаем Яго адказы на пытанні нашага жыцця. Сёння мы ізноў збіраемся на чытанне Хрыстовага Слова у нашым парафіяльным доме па адрасу Bokšto g. 4. а 18й гадзіне. (Урывак з Евангелля паводле Лукі. Чацвёрты раздзел з 14 па 36 […]
Трапар і Кандак пра трынаццаць слаўных мучанікаў і іх духоўную моц
Трапар (глас 7) : Моц духа свайго ўсяму свету паказаўшы,* трынаццаць слаўных мучанікаў нашых,* зямлю крывёю сваёю напаілі,* добраахвотна прыняўшы гэтыя пакуты,* і вянцы нябесныя за гэта атрымаўшы,* таму маліцеся да Хрыста Валадара, * каб даў нам вялікую міласць. Кандак (глас. 2): Полымя светачамі стаўшы,* вы, боскія мучанікі, святлом цудаў асвятляеце ўсё стварэньне,* хваробы аздараўляеце, […]
23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна
+23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх падляшскіх мучанікаў з Пратуліна+ =У гэты дзень, у 1874 годзе, трынаццаць уніяцкіх вернікаў Пратуліна прынялі пакутніцкую смерць, застаючыся вернымі Каталіцкай Царкве. =Царкоўная гісторыя з самых першых стагоддзяў і да сённяшняга дня мае шмат прыкладаў самаахвяравання ў Імя Хрыста і за Царкву Хрыстову. Кроў мучанікаў – гэта насеньне Царквы. […]
24.01 змяняецца месца беларускай малітвы за адзінства хрысціян у Вільні
УВАГА 24.01 змяняецца месца правядзення беларускай малітвы за адзінства хрысціян. Мы сустрэнемся не ў будынку Рэфармацкай царквы, а ў будынку Лютэранскай царквы па адрасу VOKIEČIŲ g. 20 а 18-й гадзіне!