А памятаеце, як усе смяяліся з бомбы ў чыжоўскай сметніцы напярэдадні леташняга Дня Волі? Дык вось, за фэйкавы тэракт Вячаслаў Малейчук атрымаў рэальны тэрмін – 22 гады калоніі. Успамінаецца 2011 год, калі дзяржава-тэрарыст спачатку зладзіла тэракт, а потым расстраляла двух невінаватых хлопцаў. Што тут можна сказаць? Той, хто прыдумаў бомбу ў сметніцы і падставіў Вячаслава […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Пачаўся «суд» над Марыяй Успенскай — сведкай злачынстваў рэжыму і гібелі Андрэя Зельцэра
Пачаўся “суд” над Марыяй Успенскай. Пачвары забілі яе мужа, кінулі яе за краты, а зараз імкнуцца зрабіць з яе вар’ятку і схаваць ад людзей. І зразумела, чаму: Марыя – не толькі сведка іх злачынства. Яна сведка таго, як “сілавікі”, што прывыклі цягнуць в аўтазакі бабуль і крышыць кватэры актывістаў, разбягаюцца як прусакі, калі сустракаюць чалавека […]
Забойца пяцімесячнага дзіцяці асуджаны на тры гады — і два гады арышту Сяргея Ціханоўскага
Набліжаецца дзень абароны дзяцей. Тыдзень таму беларусаў шакавала чарговая навіна ад нашых “судоў”: забойца пяцімесячнага хлопчыка асуджаны ўсяго на тры гады зняволення. Колькі бацькоў хацелі б расціць дзяцей у краіне, дзе жыццё дзіцяці не каштуе нічога? А колькі бацькоў зараз за кратамі, бо хацелі змяніць краіну дзеля сваіх дзяцей? Роўна два гады таму, менавіта за […]
Эдуард Бабарыка — амаль два гады за кратамі: новыя ілжывыя абвінавачванні для падаўжэння вартавання
Эдуард Бабарыка ўжо амаль два гады як за кратамі. Па законе, максімальны тэрмін знаходжання пад вартай без суда не можа перавышаць 18 месяцаў, але ж пасля 18 месяцаў Эдуарду выставілі новыя ілжывыя абвінавачванні, каб можна было пратрымаць яго яшчэ паўтара гады. Злачынная ўлада лічыць Эдуарда ворагам не толькі таму, што ён сын Віктара Бабарыкі, і […]
Нелегітымны пужае «новым фронтам», але падмануць захад і беларусаў не атрымаецца
Яшчэ ўчора нелегітымны пісаў у ААН і даказваў, што ён супраць вайны, а сёння ўжо пужае “новым фронтам”. Але ж ні захад, ні свайго маскоўскага гаспадара, ні ўкраінцаў, ні беларусаў падмануць не атрымаецца. Ваенны карабель пуціна і хісткая лодка лукашэнкі разам ідуць на дно, і ў пацукоў няма шанцаў пазбегнуць лёсу, які яны самі для […]
Бацькі спявачкі Марго Ляўчук атрымалі штраф за непадпарадкаванне міліцыі
Стала вядома, што бацькі опернай спявачкі (і, дарэчы, паважанай экстрэмісткі) Марго Ляўчук атрымалі сёння штраф за непадпарадкаванне міліцыі. Нічога дзіўнага – калі верыць міліцыянтам, непадпарадкаванне ў нас у апошні час аказваў і вядомы адвакат, і дырэктар сеткі кінатэатраў, а выкладчыца этыкету нават лаялася матам. Так што Беларусь – краіна не толькі экстрэмістаў і тэрарыстаў, а […]
Пуцінская Расія нагадвае найгоршыя рэжымы мінулага — але рашызм асуджаны на паразу
Чытаючы апошнія навіны, часам цяжка сказаць, на які з пачварных рэжымаў мінулага больш падобная пуцінская Расія. Зразумела адно: гэтая брыдкая хімера не павінна існаваць у двадцать першым стагоддзі. І не будзе, бо свет, нарэшце, зразумеў, якую небяспеку нясе рашызм. Слава Україні! Жыве Беларусь!НЕ рашызму!
Год пасля гібелі Вітольда Ашурака ў шклоўскай калоніі — памяць героя Беларусі
Год таму ў шклоўскай калоніі быў забіты Вітольд Ашурак. Калісці Вітольд усталёўваў помнікі героям паўстання 1863-1864 гг, а сёння сам стаў героем Беларусі. Ён верыў, што ўбачыць новую, свабодную Беларусь. Нажаль, не паспеў. Дзякуй, Вітольд! Твая справа будзе жыць, твая спадчына будзе жыць. Беларусь чакае будучыня, аб якой ты марыў, а ты застанешься ў памяці […]
Ігару Лосіку — 30 гадоў: другі дзень народзінаў за кратамі
Трыдцать гадоў таму нарадзіўся мужны, таленавіты, моцны, неверагодны Ігар Лосік. Нажаль, гэты дзень народзінаў, як і мінулы, ён адзначыць за кратамі. Мы жадаем Ігару хутчэй апынуцца на волі, абняць Дар’ю і Паўлінку і убачыць, нарэшце, свабоднымі свой народ і сваю краіну. Беларусы зробяць усё магчымае, каб наблізіць гэты момант. З днём народзінаў, Ігар!Жыве Беларусь!
Рэпрэсіі супраць беларускіх медыкаў і прыватных медцэнтраў працягваюцца — дзякуй усім, хто застаўся
Медыкі Беларусі пад ударам ужо некалькі гадоў: спачатку злачынная дзяржава пакінула іх сам-насам з covid19, потым – рэпрэсіі за пратэсты. Зараз прыйшла чарга прыватных медцэнтраў. Нічога дзіўнага. Па-першае, шмат якія з медцэнтраў бясплатна дапамагалі пратэстоўцам у жніўні 2020 г. Па-другое, з асобнага доктара шмат не возьмеш, яго толькі за краты кінуць, а вось бізнэс можна […]