Раней апаненты злачыннай улады знікалі. Зараз іх дастаткова прызнаць тэрарыстамі. Сёння пачаўся “суд” над гэтак званай “групай Аўтуховіча” – людзьмі, якіх без аніякіх падстаў абвінавачваюць у тэрарызме. Гэта ж мара дзяржавы-тэрарыста – пасадзіць у клетку кожнага, хто не жадае ўпісвацца ў сістэму, расстрэльваць за намеры і за думкі. На шчасце, у свеце іншае ўяўленне аб […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Улады арыштавалі дырэктара і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка» у дзень адкрыцця за продаж беларускіх кніг
Барацьба злачыннай улады з беларускай мовай выйшла на новы ўзровень: фашысты арыштавалі дырэктара і супрацоўніцу кнігарні “Кнігаўка” у дзень адкрыцця, бо там прадаваліся беларускія кнігі. Мова пужае пацукоў? Вы ведаеце, што рабіць! Свабоду Андрэю Янушкевічу і Анастасіі Карнацкай! Жыве “Кнігаўка”! Жыве мова! Жыве Беларусь!
Загінуў Павел «Волат», камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Беларусь страціла яшчэ аднаго мужнага сына: загінуў Павел “Волат”, камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага. Нашыя шчырыя спачуванні родным і сябрам Паўла. Вечная памяць і вечная слава герою!
Амаль два гады Святлана Ціханоўская працуе ў выгнанні, дамагаючыся голасу Беларусі ў свеце
Амаль два гады наша лідарка Святлана Ціханоўская вымушана працаваць у выгнанні, пакуль яе муж Сяргей знаходзіцца ў палоне. Кожны дзень Святлана робіць усё, каб нашыя галасы былі пачутыя ў свеце. У апошнія месяцы выконваць гэтую місію ўсё цяжэй, бо вайна ва Ўкраіне змяніла сусветныя прыярытэты, а лукашэнка ператварыў Беларусь у агрэсара ў вачах іншых краін. […]
Загінуў беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне Канстанцін Дзюбайла
Нажаль, стала вядома пра смерць яшчэ аднаго беларускага дабраахвотніка ва Ўкраіне, Канстанціна Дзюбайлы. Спачуванні родным і блізкім Канстанціна. Вечная памяць герою Беларусі і Ўкраіны!
Пракуратура запатрабавала 2,5 гады зняволення для экс-кіраўніка Аховы Птушак Бацькаўшчыны Віктара Фенчука
Сёння “пракуратура” запатрабавала два з паловай гады зняволення для экс-кіраўніка Аховы Птушак Бацькаўшчыны Віктара Фенчука. Срадар Віктар свядома не з’ехаў з краіны, пакуль быў шанец. Бо хто застанецца, каб змагацца, калі ўсе з’едуць? Гледзячы на нашых палітзняволеных, мы думаем не толькі пра рэпрэсіі і несправядлівасць. Мы думаем пра тое, колькі герояў насамрэч былі і ёсць […]
Выйшаў 51 нумар газеты: пачатак пераходу на беларускую мову
Спадарства, выйшаў новы 51 нумар нашай газеты! Дзяліцеся с сябрамі, роднымі ды суседзямі. Дарэчы, газета пачынае паступова пераходзіць на мову (пакуль што адзін артыкул, але спадзяемся, што ў будучыні іх будзе больш).
9 траўня не можа быць святам, пакуль фашызм зноў узняў галаву — роздум у дзень перамогі
Здаецца, дзень перамогі стаў яшчэ адной ахвярай пуцінскага рэжыму. Ні украінцы, ні беларусы, ні сумленныя расіяне не могуць святкаваць 9 траўня. Што святкаваць, калі фашызм не знішчаны і зноў узняў галаву? Але ў гэты не вельмі святочны дзень мы ведаем, што хутка свет адзначыць канчатковую перамогу над фашызмам. Слава Україні! Жыве Беларусь!Фашызм заўсёды церпіць паразу. […]
Байцы «Азова» заявілі, што будуць трымаць абарону «Азоўсталі» столькі, колькі трэба
Сёння свет шануе памяць ахвяраў Другой сусветнай вайны і паўтарае “ніколі зноў”, але мы разумеем, што “зноў” усё ж такі настала. Сёння далі прэс-канферэнцыю байцы “Азова”, што амаль ад пачатку вайны трымаюць абарону “Азоўсталі”. Хлопцы кажуць: будуць стаяць столькі, колькі трэба. Як калісьці да апошняга стаялі героі Другой сусветнай, так зараз стаяць да апошняга мужныя […]
Рэжым кінуў за краты Соф’ю Сапегу пасля маральнага знішчэння Рамана Пратасевіча
Галоўны пацук – надзвычай помслівая пачвара: знішчыўшы маральна Рамана Пратасевіча, зараз кінуў за краты яго дзяўчыну Соф’ю. Але мы памятаем кожнае злачынства, і за ўсё прыйдзецца аднойчы адказаць. Свабоду Соф’і Сапезе!Свабоду палітвязням!ШОС пачварам!