Абаронца на судзе… Калісьці гэта значыла “той, хто прадстаўляе інтарэсы чалавека”. Але зараз слова…

Абаронца на судзе… Калісьці гэта значыла “той, хто прадстаўляе інтарэсы чалавека”. Але зараз слова “абаронца” гучыць літаральна. Бо адвакат – адзіны, хто стаіць паміж ахвярай рэжыму і беззаконнем, і адзіны, хто звязвае нас с сябрамі і роднымі за кратамі.

Дзякуй, адвакаты! Мы разумеем, як цяжка вам працаваць, калі суды ператварыліся ў цырк, з “суддзямі”, што кпяць з закону, і “сведкамі” ў балаклавах. Калі кожная справа можа каштаваць ліцэнзіі ці нават свабоды. Мы разумеем, як цяжка бачыць недазаконне замест прававой сістэмы.

Але ўсё гэта часова. І сёння вы як можаце абараняеце беларусаў у фальшывых “судах”, а заўтра будзеце сведкамі ў сапраўдных. Бо хто, як не адвакат, лепш раскажа пра кожны здзек над законамі.

Свабоду адвакатам!
Жыве Беларусь!