А вось казалі “ААН ні на што не здольная, НАТА недастаткова рашучае”. Паглядзіце на АДКБ. Кыргызст…
Акрамя беларускіх пацукоў, вядома ж. Яны глядзяць на спробы срадара Пашыняна атрымаць ваенную дапамогу ад АДКБ і адчуваюць, што мантра “Расія нам дапаможа” неяк не працуе і не супакойвае.
А вось галоўны пацук ужо і не спадзяецца. Ён добра ведае, што пазіцыя АДКБ залежыць ад настрою пуціна, а настрой у пуціна не вельмі ў апошні час (мабыць, таму, што новае кола агляду ў Маскве паламалася).
Вось пацук і шукае новых спонсараў. Нядаўна ён быў заўважаны на саміце ШАС, нават начапіў маску дзеля сустрэчы са спадаром Сі. Кажуць, жабраваў перад кожным ўдзельнікам, і перад тымі, хто сам грошаў не мае.
І што? А нічога. Толькі паліва для самалёта змарнавалі, ды шпіца павазілі па Самарканду.
Так што час пацукам зразумець: грошаў больш не будзе. Ні ад пуціна, ні ад каго. Свет змяніўся, ніхто пацукоў карміць не жадае.
А беларусам не патрэбныя ні АДКБ, ні ШАС, ні саюзная дзяржава. І грошы пуцінскія не патрэбныя. Нам патрэбна толькі адно: каб пачвары, што смокчуць кроў краіны, згінулі. Мо і крэдыты тады не спатрэбяцца
Ніякага ШАСа, толькі ШОС!
Жыве Беларусь!