​​Скончыўся гэтак званы “дзень народнага адзінства”. 17 верасня 1939 г Сталін і Гітлер канчаткова па…

​​Скончыўся гэтак званы “дзень народнага адзінства”. 17 верасня 1939 г Сталін і Гітлер канчаткова падзялілі Польшчу. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да СССР. Ужо праз некалькі месяцаў там пачаліся дэпартацыі.

Вядома ж, расейцы называюць гэта “вызваленнем”. Яны ўвогуле любяць называць акупацыю вызваленнем. Калісьці СССР “вызваліў” краіны Балтыі, нядаўна пуцін “вызваліў” Марыупаль. (Толькі каланізацыю Сібіры яны клічуць “асваеннем”, бо “вызваленне ад карэнных народаў” гучыць не вельмі).

І вось гэтую дату галоўны пацук вырашыў ператварыць у свята. З чырвона-зялёнымі сцяжкамі і сцяжкамі Расіі, з рускай папсой, з флэшмобамі ў дзіцячых садках і прапагандысцкай дыктоўкай у школах.

І што? Ніхто, акрамя раз’юшаных бацькоў вучняў тых школ, “свята” не заўважыў.

Увогуле, усе гэтыя пацуковы святы кожны раз паказваюць адно: людзям яны не патрэбныя, як не патрэбная гэтая “ўлада”. Няхай там самі сабе яднаюцца: губазік з ск, Саладуха з амапам, пуцін з лукой, лука са шпіцам.

Можна прымусіць дзетак махаць сцяжкамі, завезці ў цэнтр сумных брсмаўцаў, нагнаць аўтазакаў, а “ашчушчэния праздника” не будзе. Гэта як сфальсіфікаваць выбары, але не народную падтрымку.

Але не сумуем! Аднойчы ў нас будуць сапраўдныя беларускія святы: Дзень Волі, Дзень Вайсковай Славы. І, вядома ж, Дзень Вызвалення Беларусі. Мы пакуль не ведаем, на якую дату ён выпадзе, але дакладна святкаваць будзе ўся краіна!

Жыве Беларусь!