Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Беларусы з Чыжоўкі пратэстуюць супраць пуцінскай Расіі ў Варшаве

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Чыжоўка супраць пуцінскай Расіі ў Варшаве! Усім добрага настрою ад нашага чытача. Яшчэ раз дзякуем беларусам, што працягваюць барацьбу, апынуўшыся за мяжой. Жыве Беларусь!

Беларусы з Санкт-Пецярбурга вітаюць палітзняволенага Льва Цяліпку з днём нараджэння

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

У 669 дзень беларусы з Санкт-Пецярбурга віншуюць з Днём нараджэння Льва Сяргеевіча Цяліпку. Жадаем яму моцнага здароўя, не губляць веру ў свою праўду і моц! А галоўнае, жадаем яму хутчэйшага вызвалення з-за крат! Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай! P.s. Шчыра вітаем усіх вольных беларусаў якія не губляюць надзею ў светлую будучыню і змагаюцца за […]

Прывітанне беларусам Санкт-Пецярбурга: дзякуй за падтрымку палітзняволеных і штодзённую барацьбу

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Мы перадаем прывітанне беларусам Санкт-Пецярбурга. Дзякуй за тое, што падтрымліваеце палітзняволеных .Дзякуй, што кожны дзень робіце нешта для перамогі.Дзякуй, што не спыняецеся. Мы ведаем, як цяжка весць барацьбу ў таталітарнай краіне, і таму кожны ваш пост натхняе яшчэ больш! Разам пераможам!Жыве Беларусь!

Пачаўся закрыты «суд» над філосафам Уладзімірам Мацкевічам

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Пачаўся “суд” над Уладзімірам Мацкевічам. Вядома, у закрытым рэжыме, бо пачвары, што абвінавачваюць філосафа, выглядаюць хутчэй абсурдна і смешна, чым страшна. Наогул, усе гэтыя хлуслівыя, вартыя жалю “суддзі” і “пракуроры”, – што яны могуць супраць чалавека, чыя галоўная зброя – думка? Пацукі прызвычаіліся прыніжаць – але што ім рабіць з чалавекам, якога немагчыма прынізіць? Які […]

Павел Севярынец за кратамі працягвае працу на карысць беларускай культуры

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

7 чэрвеня 2020 года быў затрыманы Павел Севярынец – палітык, пісьменнік, мастак, вернік, двойчы палітзняволены, смелы і прынцыповы чалавек. Большую частку жыцця Павел змагаецца з рэжымам лукашэнкі: у 1995 г уступіў у БНФ, а першы раз арыштаваны за грамадзянскую пазіцыю ў 1998 г. Акрамя палітыкі, Павел займаўся шматлікімі культурнымі і асветніцкімі праэктамі, удзельнічаў у абароне […]

Раман Пратасевіч — на ланцугу, Соф’ю адправілі ў калонію

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Дарэчы, пра Рамана Пратасевіча. Раман, нажаль, не на волі, ён на ланцугу. У такой сітуацыі ажаніць яго маглі толькі з міліцыянткай. І праўду ён калі і раскажа, то апасля нашай перамогі.А Соф’ю сёння адправілі ў калонію

Палітзняволены Павел Кучынскі з анкалогіяй 4-й стадыі атрымаў 5 гадоў узмоцненага рэжыму

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Здавалася, беларускія “суды” ужо не здольныя нас шакаваць, але ж сёння было прабітае новае дно. Палітзняволены Павел Кучынскі за каментары атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У Паўла чацвёртая стадыя анкалагічнага захворвання. Пачвары ў пагонах і пачвары ў мантыях не проста хочуць адняць свабоду. Яны хочуць адняць жыццё. Мы жадаем Паўлу сіл, каб прайсці гэтае […]

Касмічныя штрафы і кампенсацыі «сілавікам»: колькі грошай выбіваюць беларускія «суды»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

За касмічнымі тэрмінамі, што кожны дзень раздаюць “суды”, мы часам забываем пра касмічныя выплаты, якія таксама прысуджаюць людзям. Мінсктранс патрабуе тысячы за выхад на дарогу падчас маршаў. У траўматолагаў, чыя віна нават не даказана, дзяржава адкрыта патрабуе “выкуп”. Да і штраф ў 200 базавых за адміністратыўку – непад’ёмная сума для шматдзетнай маці ці пенсіянера. Кампенсацыі […]

Новая паштоўка-ўлётка з сымбалем раёна: усе версіі і агульны макет для друку

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Пачалося лета – прыспела новая паштоўка-ўлётка з сымбалем раёна Мы вырашылі выкласці і ўсе папярэднія версіі, і нават зрабілі адзін агульны макет. Файлы для друку тут.

Беларусы за мяжой не спыняюць барацьбу: звароты, пікеты, падтрымка фондаў і сцягі на вяршынях

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Нават апынуўшыся за мяжой, беларусы не спыняюць барацьбу. Звароты да кіраўніцтваў сваіх краін, падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў, прыгожыя пікеты – кожны дзень мы бачым ваш унёсак, сябры! Дзякуючы вам, наш сцяг узнімаецца на горных вяршынях, хоць у Беларусі і няма гор; наша мова гучыць у самых далёкіх вугалках свету, а людзі там ведаюць пра Беларусь. Вашыя […]