​​Расія ніколі не мела павагі да суседзяў. Абразлівыя мянушкі, жарты, “Украіну прыдумаў Ленін”, “бел…

​​Расія ніколі не мела павагі да суседзяў. Абразлівыя мянушкі, жарты, “Украіну прыдумаў Ленін”, “беларускай мовы не існуе”. Але ж малыя народы, каланізаваныя стагоддзі таму, чыі тэрыторыі застаюцца ў складзе пуцінскай імперыі, пакутуюць ад яе не меньш.

Уявіце, як гэта: быць чалавекам другога сорту на сваёй жа радзіме, калі твае мова і культура ў заняпадзе, і дзяржава ўсё зрабіла для гэтага заняпаду. Ды што тут уяўляць – беларусы добра ведаюць.

І зараз “магілізацыя” ператварылася ў сапраўдны генацыд малых народаў, бо навошта хваляваць жыхароў Масквы ці Санкт-Пецярбурга, калі можна абмяняць тувінца на барана ці вязанку дроў. Імперыя зняволіла і абрабавала іх, а зараз патрабуе аддаць за яе жыццё, у вайне, адзіная мэта якой – зняволіць і абрабаваць яшчэ адзін народ.

Што ж. Параза Расіі ў вайне набліжаецца, і здаецца, канец вайны стане канцом пуцінскай імперыі. Бо жанчыны Дагестана, што ўчора крычалі “не вайне!”, заўтра закрычаць “свабоду!” А потым да іх далучацца іншыя галасы, і свет пачуе, як гучыць слова “свабода” на розных мовах.

А мы, вядома ж, пажадаем удачы чачэнцам і тувінцам, карэлам і калмыкам, якутам і ўдмуртам. Няхай народы атрымаюць сапраўдныя нацыянальныя дзяржавы. А яны, напэўна, пажадаюць удачы нам. Бо параза і канец рф – гэта шлях да нашай свабоды. Хунта не выстаіць супраць беларусаў без дапамогі “старэйшага брата”.

Свабоду народам!
Жыве Беларусь!