Каталіцкая царква ад пачатку асудзіла гвалт і беззаконне. У жніўні 2020 г каталіцкія храмы працавалі дзень і ноч. Чырвоны Касцёл адчыняў дзверы для пратэстоўцаў, што ратаваліся ад АМАПу. Святары і вернікі маліліся за Беларусь і беларусаў. Пацукі не маглі гэтага дараваць, а адзіны метад барацьбы з іншадумцамі, вядомы пачварам, – гэта зачыняць, забараняць, кідаць за краты.
Але пераслед толькі яднае людзей. Вернікі з “Новага жыцця” маліліся пад адкрытым небам, калі ў іх царквы забралі будынак. Арышты і штрафы святароў розных канфесій выклікалі не страх, а абурэнне, і не толькі ў вернікаў.
Так, можна забраць будынак. Можна нават забараніць царкву, як забараняліся смі ці некамерцыйныя арганізацыі. Але царква – гэта не будынак ці рэлігійныя атрыбуты. Гэта людзі. Людзі, аб’яднаныя агульнай ідэяй. Людзі, што супраць гвалту, здзекаў, забойстваў. Людзі, што адказваюць у першую чаргу перад Богам, а не перад дырэктарам, ідэолагам ці лукашэнкам. Немагчыма забараніць веру, як немагчыма забараніць сумленне. І гімн Магутны Божа будзе гучаць над Беларуссю, нягледзячы ні на што.
А будынак мы аднойчы вернем. Вернем і аднавім усё, што было скрадзена і разбурана. Усе разам, вернікі і атэісты. Народ Беларусі. Нас аб’яднала аднойчы жаданне перамен. Яно яднае нас і зараз.
Жыве Беларусь!