Кажуць, няма межаў у бацькоўскай любові. А яшчэ кажуць, што калі вакол цябе беззаконне, і здаецца, што ты нічога не можаш зрабіць – насамрэч, ты можаш: застацца прыстойным чалавекам і дзяцей выхоўваць прыстойнымі людзьмі.
Нашанівец Андрэй Скурко ў турме і не можа абняць сына. Але Андрэй знайшоў спосаб данесці сваю любоў да маленькага Тамашыка. За кратамі ён стаў пісаць для сына цудоўныя дзіцячыя вершы. І столькі ў іх дабрыні, столькі цеплыні, столькі жыцця! Чытаеш і разумееш: сапраўды бацькоўская любоў мацней за няволю і цемру.
Паўліна, жонка Андрэя, і Наша Ніва пачалі публікаваць вершы. Знайшліся людзі, што сталі маляваць паводле іх мультфільмы. І зараз тысячы беларускіх дзетак па ўсім свеце глядзяць і слухаюць добрыя казкі, вучаць мову.
І калі часам нам здаецца, што звычайны чалавек нічога не можа змяніць, мы ўзгадваем Андрэя і Тамашыка, і як любоў аднаго чалавека да сына змяняе свет да лепшага і нясе радасць іншым дзеткам.
Свабоду Андрэю Скурко!
Жыве Беларусь!