​​28 верасня 2021 года ў кватэру Андрэя Зельцэра ўварваліся людзі без формы і апазнавальных знакаў. …

​​28 верасня 2021 года ў кватэру Андрэя Зельцэра ўварваліся людзі без формы і апазнавальных знакаў. Андрэй сустрэў іх са зброяй, але быў забіты. Таксама загінуў адзін з нападнікаў, якія, як высветлілася, былі супрацоўнікамі “міліцыі”.

Праз год адказных няма, забойцы не пакараныя, а адзіную сведку, жонку Андрэя Марыю Успенскую, замкнулі ў псіхіятрычным дыспансеры. Сотні людзей, што падтрымалі Андрэя ў каментарах, зараз за кратамі за “распальванне варажнечы”.

Год таму “сілавікі” даведаліся, што недазаконню няма вялікай розніцы, каго жэрці – “чужых” ці “сваіх”. Ну і ўбачылі, нарэшце, хто яны ў вачах народа: нават не ворагі (бо ворагі – таксама людзі), а нейкія балотныя пачвары, вурдалакі, якіх возьме толькі срэбная куля. І чалавек, што абараняе ад пачвары свой дом і сям’ю, мае права гэтай куляй скарыстацца. Што ж – яны самі зрабілі ўсё магчымае для стварэння гэтага вобразу.

Андрэй Зельцэр стаў народным героем. Імя забітага КДБшніка ніхто не памятае. Суды над каментатарамі працягваюцца, з’яўляюцца новыя каментары. Пачвары ходзяць на вобшукі зграямі і ў бронекамізэльках. Нянавісць, што яны распалілі, не гасне. Толькі справядлівасць зможа аднойчы патушыць яе.

І справядлівасць прыйдзе. Кожная пачвара, што палявала на людзей, адкажа па законе. Забойцы будуць пакараныя. Марыя Успенская вернецца дадому. А сумленныя людзі больш не будуць гінуць у сваіх дамах ад рукі злачынцы ў пагонах. Ніколі.

Слава герою!
Свабоду Марыі Успенскай!
Забойцам – суд!
Жыве Беларусь!