Перакладчыцкая майстэрня 2024 – запускаем!Беларускі ПЭН разам з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадан…

Перакладчыцкая майстэрня 2024 – запускаем!

Беларускі ПЭН разам з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам запускае новы сезон Перакладчыцкай майстэрні.

Цікавіцеся мастацкім перакладам, хочаце выпрабаваць сябе або ў гэтай творчай галіне сабаку ўжо з’елі? Далучайцеся: цікава будзе ўсім, незалежна ад досведу ці яго адсутнасці.

Удзел бясплатны! Падрабязней пра майстэрню чытайце на нашым сайце.

Працягласць майстэрні – два месяцы (жнівень – верасень), заняткі будуць праходзіць анлайн шточацвер, а 19:00–21:00 беларускага часу.
Каб падаць заяўку, запоўніце гугл-форму.
Дэдлайн: 5 жніўня.

Мы падрыхтавалі артыкул, прысвечаны Перакладчыцкай майстэрні і яе галоўнай асобе – паэту і перакладчыку Андрэю Хадановічу. Чытайце тут!

З мэтаў бяспекі ваш удзел можа быць зашыфраваны з дапамогай псеўданіма. Звяртаем увагу, што Instagram-старонка Беларускага ПЭНа і сацсеткі Андрэя Хадановіча прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» – калі ласка, будзьце асцярожныя ў распаўсюдзе інфармацыі пра майстэрню.