На “Культурны код” гараць дэдланы рэгістрацыі:
сёння, 2 верасня, – на афлайн-удзел у Вільні;
8 верасня – на ўдзел анлайн з любой кропкі свету.
Якая механіка хакатону? (для тых, хто яшчэ не прымаў ўдзел): •
З вечара пятніцы 9 верасня па вечар нядзелі 11-га ўтвораныя каманды (2+ чалавекі) шчыльна працуюць над заяўленымі ідэямі, што займае асноўны час хакатону. •
Цягам 48 гадзін тэхнічна-мадэрацыйная каманда Imaguru будзе суправаджаць і адсочваць ваш прагрэс праз рэгулярныя чэк-пойнты; •
Ментарскі склад (ад IT, бізнесу і культуры) далучыцца на чэк-пойнтах і вашых індывідуальных ментарскіх сесіях; •
На фінальным пітчынгу вечарам нядзелі вы прадстаўляеце MVP/дэма сваіх праектаў перад складам журы.
Што далей? •
Каманды-пераможцы змогуць прадоўжыць працу з ментарамі (у дапоўненым складзе паводле сутнасці праектаў) ў акселерацыйнай праграме цягам восені 2022.
Як прыняць удзел?
1⃣Спяшайцеся зарэгістравацца (формы простыя): •
як удзельнік(-ца) з ідэяй ці не, з камандай ці сола; •
як ментар; партнёр ці валанцёр хакатону.
2⃣Вы атрымаеце email з пацверджаннем і лінкам на рэгістрацыю на платформе, дзе раскажаце больш пра сябе і сваю ідэю (калі ўжо маеце).
3⃣У далучанай Slack прасторы вы да апошняй хвіліны стартавага пітчынгу ў пятніцу 9 верасня зможаце сфармаваць свае каманды.
Чым “Культурны код” адрозніваецца ад класічных хакатонаў? (для тых, хто ўжо мае досвед удзелу ў іх): •
Ён дасць прастору некамерцыйным праектам, якія не разлічаныя стаць стартапамі, але разгляд ідэй як бізнес-праектаў для іх устойлівасці будзе вітацца; •
Арганізатары і падчас хакатону, і пасля яго скаардынуюць нэтворкінг для далейшай працы ўтвораных каманд з ментарамі і іншымі рэлевантнымі экспертамі.
Калі я не маю каманды, якія шанцы? Вялікія. Адкідвайце няўпэўненасць, апатыю ці сціплаць і расказвайце, які сервіс/ прадукт/праект хацелі б стварыць.
Калі я не маю ідэі, ці магу я прыняць удзел? Усім праектам неабходныя праграмісты, дызайнеры, стратэгі, маркетолагі і спецыялісты па камунікацыях. І безумоўна, калегі ацэняць ваш досвед і актыўную цікаўнасць да культурніцкай сферы дзейнасці, у якую ўкладаецца праект. Вы можаце прыняць удзел нават у некалькіх блізкіх вам праектах.