1⃣Каледж Еўропы адкрывае прыём заявак на 2023-2024 навучальны год. Ёсць #стыпендыя, дасяжная і для беларусаў
Каледж Еўропы быў заснаваны ў 1949 годзе ў Бруге ў Бельгіі. З 1992 года каледж працуе ў двух кампусах у дзвюх прымаючых краінах, у Бруге (#Бельгія) і ў Натоліне (#Польшча).
Вы можаце падаць заяўку на некалькі магістарскіх праграм, якія будуць праходзіць альбо ў Бруге, альбо ў Натоліне. Напрыклад, еўрапейскія эканамічныя даследаванні, еўрапейскае права, еўрапейскія палітычныя і дзяржаўныя даследаванні або даследаванні міжнародных адносін і дыпламатыі ЕС.
+ Інфармацыя пра стыпендыю на навучанне.
Ддл: 18 студзеня.
Даведацца больш.
***
2⃣Цікавыя прапановы мае і Вольны Беларускі Ўніверсітэт, які паўстаў з ініцыятывы 59 вядомых беларускіх навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.
Зараз ідзе набор на бясплатныя анлайн-курсы:
– Аналіз медыятэксту для тых, хто вывучае англійскую мову як замежную (на англійскай)
– Усе мы родам з дзяцінства? (культуралагічны аналіз традыцый дзіцячай літаратуры Беларусі і Еўропы (на рускай)
– Інтэграцыйныя працэсы і інстытутуцыі Еўрапейскага саюзу (на беларускай)
– Падрыхтоўка трэнераў медыяцыі (на рускай)
– Палітычная англійская мова ў часы палітычнай нестабільнасці (на англійскай)
– Канфлікты на еўразійскай прасторы (СНД) (на рускай)
Ддл: 22 кастрычніка.
Падрабязнасці – у Тэлеграм–канале ВБЎ.
***
3⃣Беларускі Калегіюм запрашае на аўтарскі курс Валянціна Акудовіча
Вядомы беларускі філосаф пазнаёміць слухачоў з ягонымі ўлюбёнымі постацямі, кнігамі, ідэямі з еўрапейскай традыцыі думкі. Гэта не столькі акадэмічнае выкладанне філасофскага канона, колькі заангажаваны расповед, сумоўе з традыцыяй, якая не толькі глыбокая і істотная, але таксама жывая і блізкая.
Кароткі курс будзе прысвечаны еўрапейскай філасофіі, яе ідэям і постацям (ад Парменіда да Сёрэна Кіркегора і Марціна Гайдэгера).
Калі: штосераду, з 19 кастрычніка па 9 лістапада, у Zoom. Час лекцый: 18:30–20:00.
Ддл: 19 кастрычніка 18:00 па Мінску.
Зарэгістравацца.