Некалькі спосабаў падтрымаць валоданне беларускай мовай – для сябе і для іншых! 1⃣Альтанка – …

Некалькі спосабаў падтрымаць валоданне беларускай мовай – для сябе і для іншых!

1⃣Альтанка – клуб знаёмстваў па-беларуску

Паводле вашых інтарэсаў і запытаў арганізатары штотыдзень падбіраюць вам суразмоўцу для сустрэчы – анлайн ці афлайн. Такім чынам, за месяц у клубе ваша кола беларускамоўных сяброў і сябровак паболее на некалькі чалавек. На сустрэчах могуць быць і зорныя госці!

Ддл: 2 чэрвеня 21.00 па Мінску.
Зарэгістравацца.


2⃣Mowa.how – каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове

Праект акумулюе беларускія ініцыятывы, #медыя, навіны і культурныя мерапрыемствы на беларускай мове. Выдатны навігатар, каб выбраць нешта на свой густ!

Падрабязней.


Беларусам у Польшчы (і не толькі):

3⃣Захаванне беларускай мовы і культуры – збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую ў польскіх школах

Зараз беларускую мову ў польскіх школах могуць вывучаць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці – тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства, але лічаць сябе беларусамі. Шмат каму чакаць грамадзянства яшчэ некалькі год, таму запрашаюць далучыцца да руху.

Далучыцца.


4⃣Магістрат у падтрымку падлеткавага клубу @spadcyna ў Вроцлаве

Spadčyna — гэта бяспечнае беларускамоўнае асяроддзе для падлеткаў, дзе дзяцей падтрымліваюць куратары. Клуб дзейнічае каля 4-х месяцаў, але ўжо гуртуе каля 60 наведнікаў. Для яго развіцця запусцілі магістрат – лакальны і празрысты аналаг Patreon. Трэба 100 чалавек, якія могуць падпісацца на штомесячную падтрымку праекта злотувкай.

Падрабязней

#exile #грамадскія_праекты