Для каго:#аўтары, #літаратары, #перакладчыкі з Беларусь, Украіны і Польшчы. Калі: 2 – 6 тыдняў, з канца траўня па канец 2024.
Інстытут культуры горада Гданьска ў супрацоўніцтве з Кракаўскім Фестывальным Бюро і Staromiejski Dom Kultury у Варшаве, а таксама Літаратурным саюзам і Асацыяцыяй літаратурных перакладчыкаў абвесцілі набор на 2 праграмы:
1⃣#рэзідэнцыя для аўтараў, якія: – апублікавалі хаця б адну кнігу або том паэзіі, – зараз працуюць над літаратурным праектам.
2⃣#рэзідэнцыя для перакладчыц/_каў (з замежнай мовы на польскую), якія: – маюць хаця б адзін апублікаваны ці пастаўлены на тэатральнай сцэне пераклад, – зараз працуюць над перакладчыцкім праектам.