
Для каго: #творцы, #даследчыкі/-цы, прафесіяналы/-кі ў розных сферах мастацтва.
Калі: 8 верасня – 5 снежня 2025, 2 лютага – 30 красавіка 2026, 11 травеня – 31 ліпеня 2026.
Onassis AiR падтрымлівае эксперыментальныя і даследчыя праекты без неабходнасці фінальнай прэзентацыі.
Чатыры напрамкі праграмы:
– Extended Research Residencies (3 месяцы) — для глыбокай працы над праектамі ў розных дысцыплінах.
– Dramaturgy Fellowships — для драматургаў з #тэатр, #перформанс, #выканальніцкія_мастацтвы, #сцэнічныя_мастацтвы.
– AiR/ONX Fellowships — для тых, хто працуе з лічбавымі медыя #media_art, #VR, MR і інструментамі сеткавых тэхналогій.
– Technical Residencies — для #тэх_спецыялісты/-кі ў сферы сцэнічнага менеджменту, гуку, святла і сцэнаграфіі.
Прапануецца:
– Ганарар для ўдзельнікаў/-ц
– Фінансаванне на даследаванні і вытворчасць (па запыце)
– Пражыванне і пакрыццё транспартных выдаткаў
– Доступ да абсталявання, ментарства і прафесійных нетворкінг-падзей
– Публічныя прэзентацыі і калектыўныя даследчыя паездкі.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Фота: Onassis AiR Fellows 2024/25, Sylvia Kouveli