Міжморская калона ў Вільні
16 лютага ў Вільні адбыўся традыцыйны патрыятычны марш у гонар Дня незалежнасці Літвы. Віленская філія арганізацыі РУХ прыняла ўдзел у шэсці і арганізавала на ім Міжморскую калону.
“Марш прайшоў у вечаровы час ад Вострай брамы ў старым горадзе да Лукішскай плошчы. Падчас шэсця былі запалены шматлікія паходні, што прыдавала мерапрыемству дадатковай атмасфернасці.
Калона РУХУ прадстаўляла ідэю Міжмор’я ці Інтэрмарыюму – палітычнага і эканамічнага хаўрусу краінаў былога Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. У будучыні, такая супольнасць роўных, незалежных, дэмакратычных і нацыянальных краін будзе з’яўляцца гарантам дабрабыту і моцы нашых народаў, а таксама бяспекі для рэгіёну ад расійскай агрэсіі.
РУХ падрыхтаваў да маршу банэр з цэнтральным надпісам – INТERMARIUM і дадатковым лозунгам на беларускай і літоўскай мовах: moc i biaśpieka našych narodaŭ і mūsų tautų stiprybė ir saugumas. Побач знаходзіліся сцягі міжморскіх краін – Беларусі, Літвы, Украіны, Латвіі, Польшчы і Эстоніі.
Акрамя гэтага, РУХ надрукаваў улёткі на літоўскай мове з тлумачэннямі ідэй Інтэрмарыюму, якія былі раздадзеныя перад пачаткам маршу. Адзначым, што рэакцыя на калону і яе тэматыку была выключна станоўчая. Удзельнікі шэсця віталі і выказвалі падзяку за ўдзел. Гэта яскрава паказвае, што Міжморская ідэя актуальна і запатрабавана нашымі народамі.“
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну