У нядзелю перад Пяцідзесятніцай заўсёды чтаецца адзін з самых узнёслых тэкстаў Новага Запавету і ў традыцыі ён называецца Першасвятарскай малітвай Хрыста.
Што значыць Хрыстос – Першасвятар?
Першасвятар – паняцце са Старога Запавету.
Якая была фукцыя Першасвятара ў Старым Запавеце? Гэтых функцый фактычна тры:
1. Быць пасярэднікам паміж народам і Богам Яхве
2. Быць Хадайнікам за народ перад Усявышнім
3. Прыносіць ахвяры дзеля ачышчэння грахоў народа.
Іісус Хрыстос як Паярэднік.
Гасподзь Іісус па самой сваёй БОГАЧАЛАВЕЧАЙ прыродзе – жывое пасярэдніцтва паміж чалавецтвам і Богам. Адно і другое сустракаюцца ў Ім самім. Праз чалавечасць Хрыста мы далучаемся да Бога. Таму Ён і ёсць найдасканальны Пасярэднік-Першасвятар. Ён адзіны магчымы для чалавека мост да прыроднага яднання з Богам.
Хрыстос як Першасвятар – здясніцель Ахвяры
Ён моліцца за Сябе напярэдадні Сваёй слаўнай Ахвяры:
“Ойча! прыйшоў час: прасла́ў Сы́на, каб і Сын Твой прасла́віў Цябе, бо Ты даў Яму ўла́ду над усякай пло́ццю, каб усяму, што Ты даў Яму, даў Ён жыццё вечнае”.
Хрыстовыя пакуты – слаўная Ахвяра і касмічная падзея!
У гэтай падзеі праслаўляецца Сам Хрыстос, але і праслаўляецца таксама Любоў да свету і чалавецтва Бога Айца, які аддае на гэтую ахвяру Сына Свайго Адзінароднага. Гэта менавіта тая АХВЯРА СЫНА І ТАЯ ЛЮБОЎ АЙЦА, якія даюць свету і чалавецтву Божае вечнае жыццё. Жыццё вечнае, якое даецца праз досвед ведання Бога, праз вопытнае паглыбленне ў бездань Яго любові, праз супольнасці з Ім. Бо, “жыццё вечнае ў тым, каб зна́лі Цябе, адзíнага íсціннага Бога, і Таго, Каго Ты пасла́ў: Іісуса Хрыста”. (17, 3).
Хрыстос адкрывае ІМЯ-СУТНАСЦЬ Бога Айца людзям: “Я адкрыў імя́ Тваё лю́дзям, якіх Ты даў Мне ад свету” 17, 6
Што гэта за імя? Вось яно — “БОГ ЁСЦЬ ЛЮБОЎ!
Гасподзь Іісус як Першасвятар-Хадайнік.
Хрыстос як Першасвятар-Хадайнік, моліцца за нас, за ўсіх тых, каго Бог Айцец даручыў Яму.
Пра што Ён просіць?
– “Ойча Святы́! захава́й іх у імя́ Тваё, тых, каго Ты даў Мне, каб яны былí адно, як і Мы”. 17,11
Ён просіць захаваць нас у імя НАДСУСВЕТНАЙ Божай Любові, каб у кожным з нас гарэла гэтае святло, каб гэты агонь, які жыве ў нашым сэрцы, злучаў нас з Богам АЙЦОМ, СЫНАМ І СВЯТЫМ ДУХАМ, злучаў нас адзін з адным, каб у гэтай любові мы пазнавалі адзін аднаго як родных братоў і сясцёр.
Хрыстос жадае, каб у гэтай любові і ў гэтым адзінстве мы мелі “ў сабе Яго поўную радасць“ 17,13. Ён жадае нам, любові, радасці і шчасця! Гэта яго запавет адносна чалавека.
АМІНЬ!