У імя Айца, і Сына, і Святога Духа!
Некалькі разоў на год, у нядзельныя дні, калі, зазвычай, збіраецца ўся хрысціянская абшчына
таго ці іншага храма, у царкве гучыць евангелле пра ацаленне Гадарынскіх беснаватых. Рэдка
якому іншаму евангельскаму сюжэту надаецца такая вялікая ўвага. З чым жа прычына, што
Царква так акцэнтуе нашу ўвагу на гэтым здарэнні?
Справа відаць у тым, што гэтае евангельскае слова непасрэдна тычыцца жыцця кожнага з нас.
Гасподзь ацаляе апантаных дэманамі; дэманы са згоды Хрыста ўсяляюцца ў стада свіней; стада
свіней, прыняўшы дэманаў, гіне ў вадзе; людзі тае зямлі, даведаўшыся пра здарэнне просяць
Іісуса пакінуць іх абшары. Вось кароткі змест гэтага евангельскага чытання. Натуральна ўзнікае
пытанне, а што ж тут можа суадносіцца з нашым жыццём? Вызначым некалькі кропак такога
суааднясення.
Па першае, роля дэманаў у жыцці чалавека. На прыкладзе апантаных мы бачым, што там дзе
бесы, там заўсёды побач смерць. Евангельскія апантаныя жывуць у магільных пячорах, нават
бязслоўныя жывёліны – свіні гінуць адразу, як толькі іх апаноўвае нячыстая сіла. Якім
кантрастам да гэтага ўспрымаюцца словы Хрыста: “Я ёсць жыццё…”. Бесы, такім чынам,
спрабуюць захапіць жыццё чалавека рознымі спосабамі, каб урэшце прывесці чалавека да
смерці. Каб уратавацца і вызваліцца нам патрэбен Хрыстос, які і становіцца сапраўднаю
крыніцаю жыцця.
Другі аспект, на які неабходна звярнуць увагу гэта тое, як людзі, негледзячы на смяротную
пагрозу, зжываюцца з дэманамі. Хрыстос выратаваў апантаных, але прынёс шкоду гараджанам
– уласнікам свіней, бо тыя загінулі. Людзі выходзяць насустрач Іісусу і просяць, каб Ён сышоў.
Чаму? Хрыстос парушыў нейкую усталяваную раўнавагу суіснавання беса і чалавека, вынікам
чаго становяцца матэрыяльныя страты. Гараджане рэальна баяцца, што свіньмі справа не
скончыцца, бо ўсведамляюць, што і ў шмат чым іншым іх матэрыяльны дабрабыт заснаваны на
гэтым кампрамісе з сатаною. Калі даць Хрысту ўвайсці ў іх жыццё, то ўсё можа парушыцца. Яны,
фактычна, адвяргаюць Хрыста на карысць кампраміснаму суіснаванню з дэманамі.
Гэта і ёсць, бадай што, самая балявая кропка і для нас усіх. Калі быць прынцыповым
хрысціянінам, які не баіцца пускаць Хрыста ў сваё жыццё, то ў матэрыяльным плане ты шмат у
чым можаш страціць, бо Хрыстос не дазволіць табе паступацца сумленнем, Ён будзе дыктаваць
Свае правілы і будзе праганяць дэманаў, якія табе прапаноўваюць сумнеўныя кампрамісы. І як
часта мы паварочваемся да Хрыста і кажам: даруй Госпадзі, але ў гэтай сітуацыі не ўмешвайся ў
маё жыццё, бо тут я знаходжу выгодны кампраміс з тым ці іншым спакушэннем.
Сённяшняя евангельскае чытанне выразны напамін нам усім, што калі прыходзіць Хрыстос, то
ён праганяе з нашага жыцця дэманаў, чаго б гэта нам не кашатавала. Не мала тых людзей, якія
прыходзяць у царкву каб захаваць status quo свайго жыцця і дзеля гэтага ставяць свечкі,
ахвяруюць, падаюць запіскі. Але гэта самападман. Калі ты хочаш жыць са Хрыстом, то змяненні
і страты непазбежныя.
Прыняць гэта сапраўды не лёгка, але без гэтага сапраўднага хрысціянства не бывае. Няхай жа
Гасподзь уладна разбурыць нашыя кампрамісы з дэманамі, чаго б нам гэта не каштавала.
Амінь!