У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Прытча пра злых вінаградараў, якую мы сёння за Літургіяй чулі з Еванелля, прагучала ў адзін з самых драматычных момантаў зямнога жыцця Госпада Іісуса Хрыста. Ён толькі што са славаю ўвайшоў у Іерусалім. Ён толькі што выгнаў усіх гандляроў-камерсантаў з Іерусалімскага храма. Ён – Іісус з Назарэту, паводзіў Сябе ў Іерусаліме як сапраўдны гаспадар. Але тут ужо былі тыя, хто лічыў сябе гаспадарамі народу і Іерусалімскага храма. Гэта былі першасвятары, кніжнікі, заможныя і ўплывовыя людзі народу Ізраільскага, якія складалі орган народнага самакіравання – Сінедрыён. Гэтыя людзі лічылі сябе духоўнымі правадырамі народу Ізраільскага і адказнымі за гэты народ, які быў пакліканы да жыцця самім Богам. Зразумела, што гэтыя людзі гледзячы на Госпада Іісуса, былі абураныя яго дзеямі і словамі. Яны і звярнуліся да Яго з пытаннем: “Якой уладай Ты гэта ўсё робіш?”. І на гэтае пытанне жыцця і смерці Хрыстос адказвае апавяданнем-прытчай пра нейкі вінаграднік, які быў насаджаны гаспадаром, пра яго цяжкую працу ў будаўніцтве і ўладкаванні гэтага вінаградніка, пра тое, што ён зрабіўшы ўсё самае цяжкае аддае вынік сваёй працы вінаградарам, каб яны даглядалі яго і ў свой час разлічваліся з ім – гаспадаром гэтага вінаградніка.
Дык, у чым жа тут адказ на пытанне жыцця і смерці, – можам спытацца мы? Пры чым тут гэты вінаграднік да таго вострага канфлікту які разгарэўся паміж Іісусам і Сенідрыёнам? А справа ў тым, што за некалькі стагоддзяў да гэтага прарок Ісаія, пішучы ад імя Бога, называе народ Ізраіля вінаграднікам. Народ Ізраіля – вінаграднік, а кіраўнікі народу – вінаградары. Праз прарока Бог пагражае вінаградарам судом з-за таго, што вінаграднік не дагледжаны належным чынам. Аказваецца, што з гэтымі вінаградарамі ў Бога ўжо доўгія і цяжкія адносіны. Гасподзь ужо неаднаразова накіроўваў да іх Сваіх пасланнікаў прарокаў. Пра гэта кажа і Хрыстос. Але адныя былі зняважаны, другія былі пабітыя, а іншыя, як і сам Ісаія – забітымі.
І вось момант ісціны! У вінаграднік прыходзіць Гаспадар – Сын Божы. Вінаграднік па праву належыць Яму, а не Сенідрыёну. Ён патрабуе законнае – прызнаць яго права і паўнамоцтвы ў адносінах да вінаградніка-Ізраіля. Але разам з тым, Іісус ведае, што гэтыя вінаградары няздольныя прыняць Яго. Чальцы Сенідрыёну сапраўдныя узурпатары і злодзеі, якія не спыняцца не перад чым, каб захаваць сваю ўладу. Яны не спыняцца нават перад забойствам Сына Божага. Але менавіта кроў Сына зробіць непазбежным дзеянне Айца, які пакарае злых вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым.
І тут ізноў пытанне. Хто гэтыя іншыя вінаградары і дзе цяпер гэты вінаграднік?
Новы вінаграднік Божы – гэта мы, хрысціянская Царква. Мы – новы Ізраіль. Менавіта так пра гэта кажуць і апосталы, і айцы Царквы.
Што гэта азначае для нас? У першую чаргу мы павінны зразумець, што цяпер адказнасць за стан вінаградніку Божага ляжыць на нас. І гэтая адказнасць тычыцца як кожнага з нас паасобку, так і нас як народа. Кожны з нас – гэта галінка вінаграду Божага. Нашае жыццё павінна нагадваць саспяванне вінаграду. Бог зрабіў усё, каб наш вінаград дабрадзейнасці мог саспець. Ён даў кожнаму з нас запаведзі, як нейкую надзейную агароджу ад граху і зла. Ён даў нам сумленне, як тую вежу, з якой можна здалёк убачыць небяспеку. Ён даў нам Сваю благадаць, як нейкую воду, без якой немагчымы рост. І ў канцы нашага жыцця мы павінны прынесці Госпаду плады святасці і дабра. І давайце спытаемся самі ў сябе: ці ёсць у нас патэнцыял таго плёну, якога чакае ад нас Бог?
Ці давайце паглядзім на лёс нашага народу, які і з’явіўся ў гэтым свеце дзякуючы хрысціянству. Мы таксама былі пакліканы да жыцця як народ хрысціянскі, як вінаграднік, які заклаў Хрыстос. І што цяпер з намі? Ці не здзічэлі мы? Ці не разчаруецца ў нас наш Гасподзь? І колькі ўжо было вялікіх хрысціянскіх народаў, якія ў пэныя часы дасягнулі духоўных вышынь у служэнні Богу, а потым гэтыя вінаграднікі здзічэлі і апусцелі. Дзе хрысціянскі Егіпет, слаўны сваім манаствам? Дзе хрысціянская Еўропа? Ці не згубім мы саміх сябе, калі згубім нашую веру?