За 30 гадоў існавання Міжправаслаўнай парламенцкай асамблеі наша арганізацыя дасягнула вялікіх поспе…

За 30 гадоў існавання Міжправаслаўнай парламенцкай асамблеі наша арганізацыя дасягнула вялікіх поспехаў, адкрыла шлях да прасоўвання праваслаўных каштоўнасцяў у палітыку, мы мелі зносіны з усім праваслаўным светам, мы даведваліся аб іх праблемах, мы прыслухоўваліся да іх клопатаў, мы ўсе стараліся быць удзельнікамі нашай агульнай гісторыі. Праваслаўныя парламентарыі бралі ўдзел у сустрэчах з кіраўнікамі Касцёлаў, удзельнічалі ў дыялогах з іншымі Цэрквамі і рэлігіямі. Сабор Праваслаўнай Царквы ў 2016 годзе і шмат іншых мерапрыемстваў адбыліся з вашым удзелам, і мы рады, што па меры сваіх магчымасцяў паспрыялі гэтаму працэсу. Сёння мы, як чалавецтва, як Еўропа, як хрысціяне, а асабліва як праваслаўныя, сутыкаемся з вельмі вялікімі цяжкасцямі. Гэта перш за ўсё, вайна, якая пашыраецца. Мы ўсе баімся, што гэта можа стаць глабальным канфліктам… У наступным, 2024 годзе, мы будзем сьвяткаваць 100-годзьдзе аўтакефаліі нашай Царквы, і ўсе мы ў Польшчы перакананы, што ўсе праваслаўныя ў сьвеце з радасьцю прынялі б той факт, што прадстаўнікі ўсіх аўтакефальных Цэркваў адслужылі б святую Літургія пад Вашым прадстаяцельствам у Сафійскім саборы ў Варшаве”.

У адказ Патрыярх Варфаламей павіншаваў Яўгенія Чыквіна з абраннем прэзідэнтам Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя і выказаў «радасць з таго, што гэтую пасаду ўзяў на сябе парламентарый з Польшчы, якая прыняла мільёны бежанцаў з Украіны».

Напрыканцы ён прывітаў дэлегацыю з нагоды 30-годдзя Асамблеі, запэўніў, што прадстаўнікі Патрыярхату будуць удзельнічаць у ініцыятывах Міжправаслаўнай парламенцкай асамблеі, і выказаў спадзяванне, што парламентарыі, як і раней, будуць служыць адзінству Праваслаў’я.

******

Святы Сінод Грэцкай Царквы выступіў з паведамленнем, у якім звяртае ўвагу на дзейнасць «Царквы саенталогіі», якая дзейнічае ў Грэцыі ў форме асацыяцыі пад назвай «Цэнтр прыкладной філасофіі Грэцыі». Як адзначаецца у заяве Сінода, у двух рашэннях грэчаскага суда гэтая сайенталагічная асацыяцыя была прызнана як «арганізацыя з практыкай, якая ёсць небяспечнай і шкоднай як з медыцынскіх, так і з сацыяльных і маральных прычын».

Іерархі Грэцкай царквы адзначаюць, што ў апошнія гады сайентолагі працягвалі працаваць пад іншымі назвамі і прадастаўлялі, здавалася б, бяскрыўдныя паслугі, такія як семінары па самаўдасканаленні або семінары па продажах для бізнесу. Тым не менш, грэчаскі Сінод лічыць, што ніякія метады і ніякія фасады сацыяльнага абслугоўвання не могуць змяніць рэчаіснасці, а менавіта таго, што гэтая арганізацыя ёсць небеспечная і шкодная для грамадзянскай супольнасці.

Святы Сінод Грэцкай Царквы з пачуццём адказнасці заклікаў дзяржаўныя, сацыяльныя і прыватныя арганізацыі, не станавіцца ненаўмысна спонсарамі або рэкламнымі органамі парарэлігійнай арганізацыі, якая займаецца грамадска небяспечнай дзейнасцю.

*****

Царква Албаніі выступіла з заявай, якая рашуча абвяргае абвінавачанні ва ўплыве на Албанскую праваслаўную царкву Рускай царквы.

Заява адказвае на артыкул, апублікаваны на англійскай мове Архонтам Усяленскага Патрыярхату Іліясам Дамянакісам, які сцвярджае, што, нібыты, многія цэрквы у Албаніі былі адноўлены з дапамогаю расійскага алігархата і таму Албанская царква мусціць ісці у фарватары рускай царкоўнай палітыкі. Царква Албаніі у адказ на папрокі падкрэслівае, што абвінавачванні такога кшталту з’яўляюцца поўным скажэннем праўды. У заяве сцвярджаецца, што ніводная адрмантаваная царква не мела фінансавання з боку якога-кольвек алігархату. А абвінавачанне ёсць выдумкай з мэтай падтрымання хлусні аб тым, што Царква Албаніі нібыта «аказалася ў варонцы расійскай прапаганды».

Святы Сінод Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы Албаніі, гаворыцца ў заяўленні, прымае свае рашэнні выключна з нязменным клопатам аб адзінстве Праваслаўя і яго пераканаўчым сведчанні ў сучасным свеце”.

*****