8 сакавіка 1910 года ў вёсцы Турэц (сёння Карэліцкі раён) нарадзіўся выбітны беларускі оперны спяв…

Ён праславіўся на сусветных сцэнах і нават за акіянам не забываў родныя беларускія мелодыі.
Пазней ён трапіў у Другі польскі корпус генерала Андэрса і ваяваў з нацызмам у Паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Еўропе. Удзельнічаў у бітве пры Монтэ-Касіна ў 1944 годзе, дзе быў цяжка паранены. За ўдзел у баях быў адзначаны італьянскімі ўзнагародамі і памятным крыжам «За Монтэ-Касіна».
Пасля вайны застаўся ў Італіі. Дзякуючы ваеннай стыпендыі скончыў Рымскую акадэмію мастацтваў (1951), атрымаўшы дыпломы спявака і маэстра. Выступаў на сцэнах Еўропы і свету, спяваў на беларускай, італьянскай, польскай, французскай, англійскай, нямецкай, рускай і ўкраінскай мовах.
У 1950 годзе пераехаў у ЗША, дзе не толькі выступаў, але і выкладаў вакал. Беларуская песня заўсёды займала асаблівае месца ў яго рэпертуары — сучаснікі адзначалі, што асабліва пранікнёна ён выконваў «Палыночак».
У 1957 годзе Конюх перамог на Міжнародным конкурсе вакалістаў у Рыме. Пазней адкрыў уласныя вакальныя школы ў Гамбургу і Нью-Ёрку і дапамагаў ставіць голас беларускім выканаўцам, у тым ліку Данчыку.
У 1975 годзе ён наведаў Беларусь, дзе сустракаўся і пасябраваў з Рыгорам Шырмай, Янкам Брылем і іншымі дзеячамі культуры.
Пётр Конюх памёр 14 ліпеня 1994 года. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку (штат Нью-Джэрсі, ЗША).
У 2008 годзе «Беларусьфільм» зняў дакументальны фільм пра яго жыццё і творчасць.