Супольная дэкларацыя Папы Льва XIV і Патрыярха Варфаламея І«Хваліце Госпада, бо Ён добры, бо міласць…

Супольная дэкларацыя Папы Льва XIV і Патрыярха Варфаламея І

«Хваліце Госпада, бо Ён добры, бо міласць Яго вечная» (Пс 106 [105], 1).

Напярэдадні свята святога Андрэя Першазванага, брата апостала Пятра і апекуна Усяленскага Патрыярхату, мы, Папа Лев XIV і Усяленскі Патрыярх Варфаламей, шчыра дзякуем Богу, нашаму міласэрнаму Айцу, за дар гэтай брацкай сустрэчы.

Ідучы прыкладам нашых шаноўных папярэднікаў і прыслухоўваючыся да волі Госпада нашага Ісуса Хрыста, мы працягваем з непахіснай рашучасцю ісці шляхам дыялогу, у любові і ісціне (пар. Эф 4, 15), накіроўваючыся да жаданай адноўленай поўнай еднасці паміж нашымі Цэрквамі-сёстрамі.

Разумеючы, што хрысціянская еднасць — гэта не толькі плён чалавечых намаганняў, але і дар, які паходзіць з вышыні, мы заклікаем усіх членаў нашых Цэркваў — духавенства, манаскія супольнасці, асоб, прысвечаных Богу, і свецкіх — шчыра шукаць здзяйснення таго, аб чым Іісус Хрыстос маліўся Айцу: «каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, а Я ў Табе… каб свет паверыў» (Ян 17, 21).

Святкаванне 1700-годдзя Першнага Усяленскага Сабору ў Нікей, якое адбылося напярэдадні нашай сустрэчы, стала надзвычайнай хвілінай ласкі Божай. Сабор у Нікей у 325 годзе быў правіднэнцыяльнай падзеяй еднасці. Аднак мэта ўспаміну гэтай падзеі — не толькі нагадваць пра яе гістарычнае значэнне, але і натхняць нас у наш час, калі мы сутыкаемся з мноствам выклікаў, быць пастаянна адкрытымі на таго ж Святога Духа, Які гаварыў праз Нікею. Мы глыбока ўдзячныя ўсім кіраўнікам і дэлегатам іншых Цэркваў і царкоўных супольнасцяў, якія пажадалі прыняць удзел у гэтай падзеі. Разам з прызнаннем перашкод, якія стаяць на шляху да аднаўлення поўнай еднасці паміж усімі хрысціянамі і якія мы імкнёмся пераадолець праз багаслоўскі дыялог, мы таксама павінны ўдзячна прызнаць тое, што нас аб’ядноўвае — гэта вера, выяўленая ў Нікейскім Сімвале веры. Гэта збавенная вера ў асобу Божага Сына, Бога ісціннага ад Бога ісціннага, аднасут6ага Айцу, Які дзеля нас і дзеля нашага збаўлення уцялесніўся і жыў сярод нас, быў укрыжаваны, памёр і быў пахаваны, на трэці дзень уваскрос, узнёсся на неба і зноў прыйдзе судзіць жывых і памёрлых.

Дзякуючы прыйсцю Божага Сына мы ўводзімся ў таямніцу Найсвяцейшай Тройцы — Айца, Сына і Святога Духа — і пакліканыя стаць у Хрысце і праз Хрыста дзецьмі Айца і суспадкаемцамі Хрыста па ласцы Святога Духа.

Абапіраючыся на гэтае супольнае вызнанне, мы можам пераадольваць нашы агульныя выклікі, сведчачы аб веры, абвешчанай у Нікей, з узаемнай павагай і разам працуючы над канкрэтнымі рашэннем з сапраўднай надзеяй.

Мы ўпэўненыя, што святкаванне гэтай знамянальнай гадавіны можа натхніць на новыя адважныя крокі на шляху да еднасці. Першны Нікейскі Сабор таксама вызначыў крытэрыі вылічэння даты Вялікадня, агульнай для ўсіх хрысціянаў. Мы ўдзячныя Божаму Прлвіду за тое, што ў гэтым годзе ўвесь хрысціянскі свет спаўняў Вялікдзень у адзін і той самы дзень. Нашым агульным жаданнем з’яўляецца працяг пошуку магчымасці для штогадовага супольнага святкавання Свята над святамі. Мы спадзяёмся і молімся, каб усе хрысціяне «ў паўнаце мудрасці і духоўнага разумення» (Кал 1, 9) узялі на сябе абавязак спрыяць супольнаму святкаванню слаўнага ўваскрасення нашага Госпада Іісуса Хрыста.

У гэтым годзе мы таксама адзначаем 60-ю гадавіну гістарычнай Супольнай дэкларацыі нашых шаноўных папярэднікаў, Папы Паўла VI і Усяленскага Патрыярха Афінагора, якая адклікала ўзаемныя анафэмы 1054 года. Мы дзякуем Богу за тое, што гэты прарокавы жэст натхніў нашы Цэрквы працягваць «у духу даверу, павагі і ўзаемнай любові той дыялог, які, з Божай дапамогай, прывядзе да таго, каб зноў, на большую карысць душ і дзеля прыйсця Божага Валадарства, жыць у поўным супольніцтве веры, брацкай згодзе і супольным удзеле ў святых таямніцах, што існавалі паміж імі на працягу першага тысячагоддзя існавання Цэрквы» (Супольная дэкларацыя Папы Паўла VI і Усяленскага Патрыярха Афінагора I, 7 снежня 1965 г.). Адначасова мы заклікаем тых, хто ўсё яшчэ вагаецца наконт любой формы дыялогу, прыслухацца да таго, што Дух гаворыць Цэрквам (пар.