Чытаў у “СБ”, што могуць выкінуць з Канстытуцыі пра імкненне да нейтралітэту.
Не згодны, бо лічу наш ваенны нейтралітэт патрэбным усім. Найперш, безумоўна, нам. Але Расіі і Захаду таксама. Бо, як толькі ў іх усталёўвалася агульная мяжа, праз пэўны час пачыналася вялікая вайна. У 1812 г., калі Напалеон захапіў Маскву.
У першую сусветную вайну, калі ў 1918 г. немцы пры жаданні маглі захапіць тагачасную расійскую сталіцу Пецярбург, але задаволіліся Брэсцкім мірам.
У 1941 г., калі яны дайшлі да Масквы. У пасляваенны час, калі працяглая агульная мяжа паміж савецкім блокам і Захадам выклікала халодную вайну і гонку ўзбраенняў, якой Савецкі саюз не вытрымаў і разваліўся.
Таму, хаця б на найбольш для Масквы небяспечным накірунку з Захаду, агульнай мяжы ў іх і іх блокаў быць не павінна. Не кажу пра тое, што любы канфлікт паміж імі можа прывесці да ўжывання тактычнай ядзернай зброі на нашай зямлі. І што тады застанецца ад Беларусі? А калі ад тактычнай бакі пяройдуць да ўжывання стратэгічнай ядзернай зброі, то і ад усяго свету.
18.08.21
Гомель
СІЗА 3