​8 верасьня 1992 году на плошчы перад Домам ураду ў Менску адбылася сымбалічная прысяга вайскоўцаў …

8 верасьня 1992 году на плошчы перад Домам ураду ў Менску адбылася сымбалічная прысяга вайскоўцаў запасу на вернасць Беларусі. Усяго сабралася некалькі тысяч чалавек.

Пад паланэз Агінскага Мікалай Статкевіч падыходзіў да афіцэраў у параднай форме і дэпутатаў, кожны напісаў сваё прозвішча і расьпісаўся. Спяваў хор «Вунія». Салдаты і афіцэры запасу, якія былі на плошчы, паставілі подпісы пад прысягай.

Прысягу зачытаў старшыня БЗВ Мікола Статкевіч, прысутныя паўтаралі за ім:

«Я, грамадзянін Беларусі, паступаючы на вайсковую службу, прысягаю на вернасьць Рэспубліцы Беларусь і яе народу. Клянуся сьвята выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, вайсковыя статуты, загады камандзіраў і начальнікаў, высока несьці гонар і годнасьць воіна, не шкадуючы жыцьця, абараняць народ і дзяржаўныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь.

Абавязуюся праходзіць вайсковую службу ў любым месцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці за яе межамі, куды мяне накіруе ўрад Рэспублікі Беларусь. Калі ж я парушу прынятую мной вайсковую прысягу, то гатовы несьці адказнасьць, устаноўленую законамі Рэспублікі Беларусь».

Нягледзячы на тое, што яшчэ ўвосень 1991-га Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб стварэнні Міністэрства абароны і размешчаныя на тэрыторыі краіны войскі перайшлі пад юрысдыкцыю Беларусі, кіраўніцтва Савету Міністраў не жадала прыводзіць да прысягі афіцэрскі склад Узброеных сілаў.

Узнікла супярэчлівая і вельмі нябеспечная сітуацыя: прысягу прянялі салдаты вясновага прызыву-92, але імі камандавалі афіцэры, якія прысягалі СССР. Таксама ўвесь склад Міністэрства абароны, у тым ліку і міністар фактычна не палпарадкаваліся незалежнай Рэспублікі Беларусь.

У гэтай сытуацыі кіраўніцтваа Беларускага Згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), якое ўзначальваў Мікалай Статкевіч вырашыла правесці сымбалічную прысягу, абраўшы для гэтага 8 верасьня — у дзень перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году (Дзень беларускай вайсковай славы).