З ліста ад 19.09
«Афіцыёз шмат піша пра ШОС.Увогуле, стала тэндэнцыяй маляваць ШОС ці той жа БРІКС, як нейкія магутныя блокі, здольныя супрацьстаяць калектыўнаму Захаду.
Калі Захад зараз сапраўды кансалідаваны намаганнямі Байдэна і дзеяннямі Пуціна, то ў ШОС і БРІКС уваходзяць вельмі разнастайныя па палітычным і эканамічным мадэлямі, часта варожыя паміж сабой краіны. Дэмакратычныя, аўтарытарныя, нават камуністычныя. З даўнімі тэрытарыяльнымі спрэчкамі і нядаўнімі ваеннымі сутыкнення. Напрыклад, працягваецца тэрытарыяльная спрэчка паміж Індыяй і Пакістана з-за Кашміра. Нават ядзерную зброю стварылі адны супраць другіх. Такі ж канфлікт ёcць паміж Індыяй і Кітаем. А на мяжы Кіргізстана і й Такжыкістана была страляніна ледзь не падчас саміту ШОС, у якім яны ўдзельнічаюць. Так што, і ШОС, і БРІКС — гэта толькі пляцоўкі для размоў. Што таксама патрэбна.
Не ведаю, у чым розніца паміж ранейшым беларуска-кітайскім «жалезным партнёрствам» і сённяшнім «усенародным партнёрствам». Але мне падаецца, што апошнія перамовы тычыліся не толькі крэдыта для збалансавання беларускага бюджэта. Ужо робіцца актуальнай і іншая тэма — як уратавацца ад намераў Масквы завершыць «палітычнае будаўніцтва» саюзнай дзяржавы. Бо ўвядзенне пасады яе прэзідэнта робіцца ўсё больш актуальным для Пуціна. Але чым тут дапаможа Кітай? Толькі словамі»
З ліста ад 29.09 (пасля чарговага ШІЗА)
«Расійская мабілізацыя вымушаная банальныі недахопам сухапутных войскаў. Хоць і пісалі, што ва Украіне ваявала толькі 20% расійскай арміі, але ж гэта (з улікам кампенсацыі страт) блізу паловы сухапутных войскаў. Бо значная доля вайскоўцаў служыць у ВМФ, ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, тэрытарыяльнай СПА, якія ва ўкраінскай вайне не задзейнічаны ці амаль не задзейнічаны. Але мабілізаваная армія меньш баяздольная, чым кадравая, мае горшае ўзбраенне, падрыхтоўку і матывацыю. Так што чалавечыя страты могуць рэзка ўзрасці. І папулярнасць вайны ад мабілізацыі можа нашмат зменьшыцца. Бо адна справа – заўзець каля тэлевізара «за нашых», а другая — ведаць, што на вайне можа быць забіты блізкі чалавек. Ці самаму сядзець у прамерзлым акопе пад агнём.
Такое ўражанне, што Крэмль ужо не ведае, як выйсці з гэтай вайны. Таму падвышае стаўкі, каб прымусіць Кіеў да перамоў. […] Пагроза прымяніць ядзерную зброю — з гэтай жа серыі. Так адна стратэгічная памылка прымушае да іншых стратэгічна тупіковых дзеянняў. У гэтай сітуацыі мяне асабліва хвалюе пытанне, ці будзе частка мабілізаваных расійскіх войскаў накіравана ў Беларусь.»
З ліста ад 03.10
«З тых падзей на волі, інфармацыя пра якія дайшла, уразіла паспешлівае рашэнне Крамля пра далучэнне захопленых украінскіх тэрыторый. Не ведаю, якімі матывамі кіравалася Масква. «Заднім чынам» стварыць нагоду для мабілізацыі (бараніць тэрыторыю РФ), дэмаралізаваць Украіну, запалохаць суседнія дзяржавы, стварыць у расійскім грамадстве «крымскую эйфарыю» і даць Пуціну карт-бланш на пасаду прэзідэнта да 2030 года?
Але відавочным наступствам такога кроку будзе яшчэ большая ізаляцыя Расіі і, як вынік, стагнацыя яе грамадства і эканомікі. Нягледзячы на некаторыя прагнозы, свет не хоча дзяліцца на некалькі асобных рынкаў. Бо ўсе шукаюць сабе рынкі па ўсім свеце. А так неабходныя зараз у сучаснай вытворчасці, жыцці і абароне сучасныя «чыпы» можна набыць толькі на адным рынку — у ЗША
Ізгоі будуць проста дэградаваць у адзіноце. З «саюзнікамі».»
з Фэйсбуку Марыны Адамовіч