Абвяржэньне? Не, хутчэй анатамія аднаго медыйнага канфузу.
Ці як “Наша Ніва” спрабавала, але не змагла.
Спасылка: https://nashaniva.com/370310
Сення свет пабачыла… не, не сенсацыя, а хутчэй пацешны ўзор жанру “як нацягнуць саву на глобус” ад “Нашай Нівы”. Матэрыял пра маючы адбыцца Сход, які, відаць, пісаўся ў спешцы ці пад дыктоўку, аказаўся дзіўнай сумессю скажэнняў, маніпуляцый і адкрытых домыслаў. Каб унесці хоць нейкую яснасць у гэты мутны паток, пройдземся па “шэдэўрах” думкі ад “Нашай Нівы” па пунктах.
1. Пра “хедлайнера” Георгія Дзмітрука.
Пункт першы, самы “сенсацыйны”: пра “хедлайнера” Георгія Дзмітрука. “Наша Ніва”, відаць, пераблытала сход з рок-канцэртам ці цыркавым прадстаўленнем. “Хедлайнер”? Сур’ёзна? У нашай сціплай, але рабочай камандзе няма поп-зорак ці цыркавых артыстаў. Ёсць людзі, якія проста робяць справу. І Георгій — адзін з іх, нароўні з усімі. Спроба вылепіць з яго “галоўнага” — гэта нават не маніпуляцыя, гэта нейкая правінцыйная тэатральшчына. Навошта? Каб было драматычней? У нас тут не шоў-бізнэс, у нас праца.
2. Пра атаку троляў.
Пункт другі: пра атаку троляў. “Наша Ніва” робіць здзіўленыя вочы: “А ці былі атакі?” Дарагія, яны ідуць нон-стоп. І ваш тэкст, ужо прабачце за прамату, — гэта не журналістыка, гэта адзін з залпаў у гэтай самай “інфармацыйнай вайне”, факт якой вы так наіўна ставіце пад сумненне. Прыходзіць на Сход пасля такога? Ну, гэта як запрасіць падпальшчыка на кубак гарбаты да сябе дадому. Мэтазгоднасць? Пытанне рытарычнае.
3. Пра стаўленне да Ціханоўскай.
Пункт трэці: пра стаўленне да Ціханоўскай. Ох ужо гэтая спрадвечная песня пра “антыціханоўскую змову”! “Наша Ніва” спрабуе прадставіць наш аналіз “крызісу лідарства” (тэма, дарэчы, настолькі відавочная, што яе абмяркоўваюць нават на кухнях) як асабістую вендэту супраць Святланы Георгіеўны. Не, сябры. Гаворка ідзе пра сістэму, дакладней, пра яе адсутнасць. Пра праблемы, якія бачаць усе. Запрашэнне, дарэчы, выслана. Хай прыходзяць і самі пераканаюцца, што крытыкі асобы няма. Ёсць размова пра стан спраў.
4. Пра Валерыя Цапкалу.
Пункт чацвёрты: пра Валерыя Цапкалу. Тут усё проста да непрыстойнасці. Сцвярджэнне пра яго дачыненне да “Штаба аб’яднаных сіл” (ШАС) ці да арганізацыі Сходу — гэта проста… ну, давайце назавем гэта “творчай выдумкай”. Хлусня, калі казаць наўпрост. Валерыю, дарэчы, таксама выслана запрашэнне. Хай прыйдзе і развее гэтыя фантазіі асабіста, калі захоча.
5. Пра Алену Пуціковіч.
Пяты пункт: пра Алену Пуціковіч. “Наша Ніва” спрабуе раздуць з мухі слана. Усё, што трэба было сказаць па гэтай тэме, ужо сказана Віталём Кандраценка. Уцягвацца ў гэты “штучна ствараны скандал” (добрае вызначэнне, дарэчы) — звольце. У нас ёсць справы больш важныя. Калі Алена пажадае, то прыйдзе, паслухае, можа, сама нешта скажа.
6. Пра заяву Анатоля Лябедзькі.
Пункт шосты: пра заяву Анатоля Лябедзькі. Спадар Лябедзька сцвярджае, што “нас тут няма”. Ну, ведаеце, як у анекдоце. А мы вось бачым зарэгістраваных удзельнікаў з тых самых арганізацый, якія ён “не знайшоў”. Мякка кажучы, інфармацыя спадара Лябедзькі не зусім дакладная. Ці зусім не дакладная. Запрашаем Анатоля Уладзіміравіча асабіста пераканацца. Можа, ён проста не ўсіх сваіх ведае?
Стала вядома, хто з’яўляецца хэдлайнерам Сходу неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Ціханоўскай
Арганізатары трымалі інтрыгу да апошняга