Мікалай Статкевіч перадаў тэкст выступу з нагоды ўручэння прэміі, які быў зачытаны на сумесным пасяджэнні Камітэта па замежных справах і Камісіі па правах чалавека Еўрапарламента і падчас сустрэчы з Прэзідэнтам ЕП Дэвідам Сэсолі:
Дарагія сябры!
Я разглядаю гэту высокую ўзнагароду, як жэст салідарнасці аб’яднанай Еўропы з барацьбой беларускага народа за свабоду.
Наша барацьба, нашы пакуты і ахвяры – не толькі за свабоду сваей краіны. Бо свабода ў свеце непадзельная. Калі нейкі народ губляе яе, то сілы несвабоды ва ўсім свеце робяцца мацнейшымі. І пагроза для свабоды ў іншых краінах узрастае.
Калі ж нейкі народ вяртае сваю свабоду, то гэты прыклад натхняе іншых барацьбітоў. І сілы свабоды ва ўсім свеце робяцца мацнейшымі.
Недарэмна болей за 150 гадоў таму лозунг “За нашу і вашу свабоду!” быў агульным для беларусаў, палякаў, літоўцаў, латышоў, рускіх і ўкраінцаў.
Беларускі народ заплаціў і плаціць за сваю свабоду вялікую цану. Але мы поўныя рашучасці перамагчы.

Мы не спынімся, пакуль не пераможам.
Беларусь будзе вольнай!
Дзякуй, што вы з намі!
——-
Мікалай Статкевіч
СІЗА 8 г. Жодзіна