#слоўнікАдныя адзначаюць 8 сакавіка, другія – не. Як робіце вы? У любым выпадку слоўнік на тэму “Він…

#слоўнік

Адныя адзначаюць 8 сакавіка, другія – не. Як робіце вы? У любым выпадку слоўнік на тэму “Віншаванні і зычэнні” будзе карысны – калі не сёння, дык іншым разам зможаце кагосьці павіншаваць на роднай мове!

Шаноўны! Шаноўная! Шаноўныя!
Вяльможная спадарыня! Мілая пані! Прыўкрасная паненачка! (Слова “прыўкрасная” ўвёў ва ўжытак Уладзімір Караткевіч) Васпані! (уплыў польскай мовы)

Дарагі спадар! (паходзяць ад слова гаспадар, як, напрыклад, у рус. сударь от государь; слова вядомае з 16 ст., а ў актыўны ўжытак у 20-ыя гады ХХ ст. яго вярнуў Янка Станкевіч)
Яснавяльможны пан! Васпан!
Шаноўнае спадарства! Панства! Сябры! Калегі! Дружбакі! Дзецюкі! (так звяртаўся у “Мужыцкай праўдзе” Кастусь Каліноўскі).
Дзядзька Якуб! Цётка Алена!
Грамадзянін! Грамадзянка! Грамадзяне! (звычайна выкарыстоўваецца рознымі кампетэнтнымі органамі)
Мужчына, жанчына, малады чалавек, дзяўчына (прыжыліся ў савецкі час з мэтай пазбегчы “савецкага” таварыш, грамадзянін, але пры адсутнасці роднага спадар, пан)
Мушчына! Жэншчына! (трасянка)

Дазвольце павіншаваць з…!
Шчыра віншую з…!
Складаю свае віншаванні з нагоды… !
Цешуся разам з вамі гэтай светлай падзеяй (навіной)!
Мае думкі цяпер разам з вамі!

Зычу спрыяння зораў і ўсялякага поспеху! Жадаю ўсяго найлепшага! (Зычу і жадаю тут – сінонімы. Але “жадаць” мае і дадатковы сэнс – “прагна нечага хацець”).
Поспехаў, кахання, любові, шанцавання, шчасця, мілаты, мілосці, дабра, прыбытку, здароўя, моцы духу, трывання, усмешак, спраўджанняў, толькі добрых людзей на вашым шляху! Плёну ў працы!

Цісну руку! Абдымаю! Цалую! На гэтым развітваюся! Усяго найлепшага! Мае зычэнні! Заўсёды ваш!