#тэорыямовы
Вучымся адрозніваць беларускія дыялекты
У беларускай мове вылучаюцца два вялікія дыялектныя масівы: паўночна-ўсходні (віцебскія, магілёўскія, полацкія гаворкі), паўднёва-заходні (гродзенскія, слуцкія, мазырскія гаворкі), да якога таксама часта адносяць палескія гаворкі (паўднёвы захад Брэсцкай вобласці). Паміж гэтымі двума дыялектнымі масівамі знаходзіцца зона сярэднебеларускіх гаворак.
Паўночна-ўсходні дыялект
1. Дысімілятыўнае аканне і яканне (калі а (я) пад націскам, дык у ненаціскным складзе будзе любы іншы гук, акрамя а: выда – вады, зімля — зямлі)
2. Наяўнасць мяккага і цвёрдага р (бярёза)
3. Прыпадабненне зычных у спалучэнні дн (халонна)
4. –ць у 3 асобе адзіночнага ліку дзеясловаў І і ІІ спражэння (ідзець)
5. Формы ядзём, дадзём у 1 асобе множнага ліку
6. Канчаткі прыметнікаў мужчынскага роду –ый/-ій (добрый) не пад націскам і –эй/-ей (старэй чалавек) пад націскам
Паўднёва-заходні дыялект і палескія гаворкі
1. Поўнае або занаціскное оканне (молоко, сено)
2. У на месцы ы ў націскных складах (буў)
3. Еканне, эканне (цебе)
4. Дыфтонгі іе, уо ў націскных складах (ліета, дуом)
5. І ў націскных складах замест э, о (літо)
6. Адсутнасць дзекання, цекання (дед)
7. Прыстаўны г перад пачатковымі а, у, о (гавечка, гостры, гулей)
8. Адсутнасць падаўжэння (насене, насенье)
9. У назоўніках мужчынскага роду множнага ліку пад націскам у давальным склоне –ом/-ём (братом), у месным склоне –ох/-ёх (на канёх)
10. Зваротная часціца –са (мыесса)

Сярэднебеларускія гаворкі
Не з’яўляюцца асобным дыялектам. Гэта пераходная зона паміж паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім дыялектамі, якая мае рысы абодвух дыялектаў. Сярэднебеларускія гаворкі з’яўляюцца базай сучаснай беларускай літаратурнай мовы.