#граматыкаЯшчэ адна складаная тэма, у якой многія блытаюцца.У гароху ці гаросе? Канчаткі назоўнікаў …

#граматыка

Яшчэ адна складаная тэма, у якой многія блытаюцца.

У гароху ці гаросе? Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў месным склоне.

Канчаткі асабовых назоўнікаў:

Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны маюць канчатак –е: брат – пры браце, плытагон – пры плытагоне, Сцяпан – пры Сцяпане, Арцём – пры Арцёме (выключэнне складаюць словы дзед і прадзед, у якіх дапускаюцца варыянтныя канчаткі: пры дзедзе ды прадзедзе і пры дзеду ды прадзеду).

Назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й маюць канчатак – югерой – пры герою, Андрэй – пры Андрэю, круцель – пры круцялю.

Назоўнікі з асновай на зацвярдзелыя ж, ш, дж, ц ,ч, р маюць канчатак – у: бондар – пры бондару, мудрэц – пры мудрацу, віцьбіч – пры віцьбічу, Рыгор – пры Рыгору.

Назоўнікі з асновай на заднеязычныя г, к, х маюць канчатак – у: вораг – пры ворагу, пастух – пры пастуху, Алег – пры Алегу, рыбак – пры рыбаку.

Канчаткі неасабовых назоўнікаў:

Канчатак –е маюць

 — назоўнікі з цвёрдай асновай:  сад – у садзе, дом – на доме, рот – у роце, хлеў – у хляве (выключэнне – слова постна пасту (ваенны і службовы пост) і у посце (рэлігійны і сацсеткавы пост J);

– некаторыя ўласна беларускія назоўнікі на заднеязычныя г і х, што чаргуюцца з з і сснег – на снезе, бераг – на беразе, паверх – на паверсе. Шэраг з іх мае варыянтнасць: гарох – у гаросе і ў гароху, кажух – у кажусе і ў кажуху.

Канчатак –ы маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелыя зычныя ж, ш, дж, ц ,ч, ршалаш – у шалашы, хабар – у хабары, дождж – на дажджы.
Канчатак –і маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й: трамвай – на трамваі, цень – у цяні, стыль – у стылі.

Канчатак –у маюць:

– усе назоўнікі з асновай на заднеязычны кпясок – на пяску, банк – у банку, парк – у парку, куток – у кутку;

– запазычаныя назоўнікі з асновай на заднеязычныя г, хкрах – у краху, морг – у моргу, мітынг – на мітынгу, дах – на даху;

– геаграфічныя назвы, што заканчваюцца на г, хПецярбург – у Пецярбургу, Буг – на Бугу, Цюрых – у Цюрыху (выключэнне: Крывы Рог – у Крывым Розе);

– уласна беларускія назоўнікі на г, х, што абазначаюць абстрактныя паняткі, дзеянні і якасці: збег – пры збегу, промах – у промаху, пах – у паху, выбух – у выбуху.

– некаторыя ўласна беларускія назоўнікі на г, х, што абазначаюць канкрэтныя паняткі: мех – у мяху, тварог

– у тварагу, трыбух – у трыбуху, рог – на рагу (=вугал).

– назоўнікі, што ўваходзяць у некаторыя ўстойлівыя звароты: рабіць на хаду, трымацца на плаву, быць на віду.

Звярніце ўвагу на словы двор і рог, у якіх канчатак залежыць не ад зычнага асновы, а ад значэння самога слова: двор — на дварэ (пад адкрытым небам) і на двары (каля дома); рог – на рагу (вуліц) і на розе (каровы).