130 гадоў таму нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч – знакаміты беларускі нацыянальны дзеяч, мовазнаўца, літаратар, педагог.
Тэзісна пра жыццё і дзейнасць Браніслава Тарашкевіча – тое, што мусіць ведаць адукаваны беларус.
Беларускі палітык, навуковец, педагог.
Нарадзіўся ў вёсцы Мацюлішкі (27 км ад Вільні) у каталіцкай сям’і
Спачатку браў удзел у польскай моладзевай арганізацыі “Вызваленне”, але пад уплывам Івана Луцкевіча (аднаго з рэдактараў “Нашай Нівы”) стаў на беларускі шлях
Паехаў у Пецярбург да прафесара Аляксея Шахматава з мэтай спазнаць правілы парадкавання мовы, каб скласці беларускую граматыку. Разам з ім у Пецярбургскім універсітэце была цэлая група нашы студэнтаў, якія нават заснавалі навукова-краязнаўчы гурток.
Княгіня Магдалена Радзівіл заснавала спецыяльную стыпендыю для чальцоў гэтай групы.
У 1918 годзе ў Вільні ўбачыла свет “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча
Увосень 1918 года Тарашкевіч пераехаў у Менск і прыняў запрашэнне выкладаць беларускую мову ў створаным Беларускім педагагічным інстытуце, з якога ў будучыні выйшлі сучасны Педагагічны ўніверсітэт, БДУ, а таксама Медыцынскі ўніверсітэт
Паралельна з гэтым Тарашкевіч з’яўляўся камісарам Беларускага савецкага тэатра
Потым пачаліся арышты інтэлігенцыі – і Тарашкевіч з’ехаў у Вільню, дзеь ўзначаліў польскую Цэнтральную Раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, паверыўшы Пілсудскаму ў памкненнях адрадзіць нацыянальны складнік у Беларусі
Пазней Тарашкевіч вярнуўся ў Менск (гэта быў канец польскай акупацыі), паспеў павыкладаць у Слуцку, затым з’ехаў у Варшаву. Адтуль перабраўся ў Вільню, дзе стаў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі.
Пазней узначальваў аддзел беларускага школьніцтва Сярэдняй Літвы (квазідзяржава, якая існавала ў 1920-22 гадах). За паўгода працы адкрыў 200 беларускамоўных школ.
У 1922 годзе стаў дэпутатам польскага Сэйму.
У 1926 годзе ўзначаліў Беларускую сялянска-рабочую грамаду, пазней забароненую польскімі ўладамі. Атрымаў 12 гадоў турмы.
Адседзеў тры гады. У турме пераклаў “Іліяду” Гамера і “Пана Тадэвуша” Міцкевіча на беларускую мову.
Пасля вызвалення застаўся ў Польшчы, супрацоўнічаў з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі.
Неўзабаве быў зноў асуджаны да 8 гадоў, адбыў 2.
У 1933 годзе на цяперашняй станцыі “Коласава” пад Стоўбцамі адбыўся абмен вязнямі: Браніслава Тарашкевіча абмянялі на драматурга Францішка Аляхновіча. У гісторыі засталася фраза Аляхновіча: “Бронюсь, куды ты ідзеш?..”
Працаваў у аграрным інстытуце ў Маскве, выдаў некалькі кніг па гэтай тэме.
Арыштаваны 6 траўня 1937 года па выдуманых абвінавачаннях. Пад нечалавечымі катаваннямі падпісаў даносы на 249 (!) чалавек. Расстраляны 29 кастрычніка 1938 года