#цікавінкі
Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка
У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Гальяш Леўчык (1880-1944) выдаў у Вільні лацінкай свой першы паэтычны зборнік “Cyzyk bielaruski”, які рэдагаваў Янка Купала.
У Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага захоўваецца ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка (СКМ КП 5889/Ф1693). Народны паэт Беларусі пісаў яму ў лютым 1914 года:
“Паважаны Пане! Вашага “Чыжыка” аддалі ўжо друкаваць рускімі літарамі. Будзьце ласкавы прыслаць як найхутчэй клішэ вокладкі і Вашай фатаграфіі. Калі маеце зрабіць якія папраўкі, то прышліце папраўлены экземпляр. Астаюся са шчырай да Вас пашанай сакратар Беларускага Выдавецтва Ів.Луцэвіч. Вільна, 7.II.14 г.
P.S. Апошнюю карэктуру кніжкі прасілі б, каб Вы самі зрабілі. Ів. Л.”.
На вялікі жаль, кірыліцай зборнік вершаў слонімскага паэта так і не пабачыў свет, бо пачалася Першая сусветная вайна. А вось ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка збярогся да сённяшніх дзён.