ВЫГО́ДА і ВЫ́ГАДАУ беларускай мове існуюць словы ВЫГО́ДА і ВЫ́ГАДА, якія маюць рознае значэньне, там…

ВЫГО́ДА і ВЫ́ГАДА

У беларускай мове існуюць словы ВЫГО́ДА і ВЫ́ГАДА, якія маюць рознае значэньне, таму ўжываць іх трэба правільна.

Слова ВЫ́ГАДА абазначае тое ж самае, што “выгода” ў расейскай мове: карысьць, прыбытак; разьлік. А вось нашая ВЫГО́ДА мае ўжо іншыя значэньні.

ВЫГО́ДА (vyhoda)
(назоўнік, жаночы род)

1. пераважна множны лік (выгоды, -аў). Усё, што задавальняе максымальныя запатрабаваньні, чым зручна карыстацца.

Кватэра з выгодамі.
Добры хутар! Месца вясёлае, усе выгоды пад рукою. Тут табе і зямля, і паша, і дровы. (Колас).

2. Прывольле.

У калгасе на выгодзе, На палянцы ля крыніцы Разышліся ў карагодзе Маладыя жарабіцы. (Крапіва).

Зьвернем увагу на цікавы адметны выраз «быць (жыць) на выгодзе» — жить привольно, вольготно. Радкі з народнай песьні: «Была я ў мамачкі на выгодзе, садзіла арэшанькі ў гародзе».
#словы_В