Дата ў гiсторыi
10 лістапада 1906 г. у Вільні пачала выходзіць беларуская газета «Наша Ніва».
Заснавальнікамі сталі беларускія сацыялісты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў і Цётка. Газета друкавала навіны, вершы, прозу, навукова-папулярныя тэксты.
Выданне закрылася ў 1915 г., царскія ўлады абвінавацілі рэдакцыю ў публікацыі артыкулаў, пабуджаючых да бунта і звяржэння існуючага ў дзяржаве грамадскага ладу. Спроба перазапусціць газету была ў 1920 г. Выдавалі яе таксама ў Вільні, выйшла 9 нумароў, потым выданне было забаронена польскай вайсковай цэнзурай.
Зноўку «Наша Ніва» выйшла толькі 30 мая 1991 г. у Вільні. У 1996 г. рэдакцыя газеты пераехала ў Мінск, з 1999 г. газета выходзіла штотыдзень.
У перыяд з лістапада 2005 па снежань 2008 г. «Наша Ніва» была выключаная з каталога падпіскі «Белпошты» і распаўсюджвалася намаганнямі энтузіястаў. У снежні 2008 г. зноў стала прадавацца ў кіёсках «Белсаюздруку». У 2018 г. газета абвясціла аб поўным пераходзе ў інтэрнэт-фармат.