23 лістапада 1906 г. пачала выходзіць «Наша ніва» — народная агульнабеларуская газэта, асяродак і рухавік нацыянальнага жыцця, якая шмат зрабіла дзеля развіцця беларускай літаратуры, выпрацоўвання нормаў літаратурнай мовы і правапісу.
Тут пачалі свой шлях Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Алесь Гарун, Канстанцыя Буйло, Змітрок Бядуля і іншыя. У «НН» ўпершыню пабачылі свет урыўкі з «Новай зямлі» Якуба Коласа, паэмы «Курган» і «Бандароўна» Янкі Купалы, які ў 1914—1915 гг. быў рэдактарам газэты. Першыя 42 нумары выдаваліся беларускімі кірыліцай і лацінкай.
Выданне газэты было спынена ў 1915 г. праз падзеі Першае ўсясветнае вайны, а адрадзілася ў 1991 г. Першым галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. За ім выданне ўзначаліў Андрэй Дынько.
У 2018 г. рэдакцыя абвесціла пра выхад апошняга папяровага нумару выдання і пераход цалкам у электронны фармат, а праз два месяцы з’явіўся ілюстраваны гістарычны часопіс.
У апошнія гады “НН” ўзначальвалі Андрэй Скурко і з 2017 г. Ягор Марціновіч – зараз абодва за кратамі.