29 лістапада 1938 году былі расстраляныя Палута Бадунова і Браніслаў ТарашкевічПалута Бадунова — бел…

29 лістапада 1938 году былі расстраляныя Палута Бадунова і Браніслаў Тарашкевіч

Палута Бадунова — беларуская палітык, адна зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі, стаяла на пазыцыях незалежнасьці Беларусі.
Браніслаў Тарашкевіч — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, мовазнаўца, перакладчык, публіцыст. Акадэмік АН БССР (1928).

Гісторык Валянціна Лебедзева, якая да 100-годзьдзя БНР выпусьціла кнігу «Пакліканая свабодай: нарыс жыцьця і дзейнасьці Палуты Бадуновай», піша, што яе гераіню расстралялі ажно праз паўгоду пасьля прысуду. Гэта пацьвярджае існаваньне таемных калёніяў, або «асобных карпусоў» зьняволеных сьмяротнікаў, дзе ўтрымліваліся найбольш каштоўныя для НКВД вязьні. Юрыдычна гэтых людзей ужо не існавала, і да іх магчыма было ўжываць «неабмежаваныя мэтады сьледства».
У Менску такі «корпус» быў на другім паверсе Валадаркі. Вядома, што ўвосень 1938-га ў гэтым пекле бясконца катавалі болей за чатырыста ахвяраў.