3 снежня 1586 г. у Англію з Амерыкі ўпершыню завезеная бульба.
Дзіўна, але гэтая дата ніяк не адзначаецца ў Беларусі на дзяржаўным узроўні, хоць бульба займае пачэснае месца ў нашым фалькоры і кухоннай традыцыі. Само слова «бульба» паходзіць ад старой назвы тапінамбура — «бульва». Тапінамбур быў пашыраны ў Рэчы Паспалітай і выцеснены бульбай толькі ў канцы XVIII ст. — назва перакачавала ад адной расліны да іншай.
Бульба мае шмат дыялектных назваў: канцадалы, картопля, картохля, кунада, курдопа, кардока, картошка, картохі, карточка… Эталонным варыянтам усё ж стала «бульба». Дарэчы, як і ў літоўцаў: bùlvė. Расійцы і ўкраінцы ўжываюць назвы, утвораныя ад нямецкага Kartoffel.
Як бульба ў нас стала папулярнай? Бо простая ў вырошчванні і захаванні, танная і можа даваць вялікі ўраджай. Бульба ратавала ў галодныя гады: вясной можна было збіраць на полі мінулагоднія бульбіны. Калі ўсё зусім кепска, то суп можна зварыць нават з бульбянога лушпіння. Сёння бульба – гэта сапраўдны беларускі «другі хлеб».
@budzmaby