КІРО́ЎЦА (kiroŭca) – чалавек, які кіруе якім-небудзь транспартным сродкам.”Тут важна ўсвядоміць адро…

КІРО́ЎЦА (kiroŭca) – чалавек, які кіруе якім-небудзь транспартным сродкам.

“Тут важна ўсвядоміць адрозненне ў спосабе мыслення паміж носьбітамі беларускай і рускай моў і культур. Для прадстаўніка рускай культуры абсалютна нармальна гучаць канструкцыі “водить автомобиль”, “водить грузовик”. Таму і адпаведны назоўнік – водитель – бачыцца цалкам лагічным, утвораны паводле ўсіх моўных законаў. У нас жа, носьбітаў беларускай культуры, на ўзроўні падсвядомасці замацаванае разуменне, што аўтамабілем (машынай, грузавіком) можна толькі кіраваць.

Дзеяслоў жа вадзіць мае ў нас зусім іншае значэнне: дапамагаць ісці (вадзіць дзіця за руку), хадзіць з кім-небудзь і паказваць што-небудзь (вадзілі госця ў тэатр), рухаць чым-небудзь па паверхні чаго-небудзь (вадзіць алоўкам па паперы) або ўжываецца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў кшталту “вадзіць за нос”.

Зыходзячы з таго, што любым транспартным сродкам можна толькі кіраваць (а не вадзіць яго), у беларускай мове і замацаваўся назоўнік кіроўца.”

© Юрась Бабіч

#новыясловы