11 сакавіка 1887 года нарадзіўся Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі) – беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Аляксандр Прушынскі з’явіўся ў Мінску ў сям’і рабочых. Гарун — гэта псеўданім, які і вызначыў увесь далейшы трагічны лёс Прушынскага.
Ужо ў маладыя гады Гарун зацікавіўся палітыкай і беларушчынай. Чытаў і пісаў у «Нашу Ніву», быў блізкім да эсэраўскага падполля. У 1907 годзе, калі яму было 20 гадоў, арыштаваны і сасланы пажыццёва ў Сібір.
Працуючы на баржы ў высылцы, Гарун не кідае літаратурнай справы. Піша вершы, якія перасылае ў Вільню. Менавіта яны і склалі ягоны зборнік «Матчын дар». Праўда, зборнік гэты пабачыць свет толькі ў 1918 годзе.
Рэвалюцыі, а таксама распад Расійскай імперыі дазволілі Гаруну вярнуцца на радзіму. Але лёс яго ўжо быў вызначаны, бо ён цяжка хварэў на сухоты.
З 1917 года паэт займаўся ўжо не літаратурай, але палітыкай. Выступаў за стварэнне беларускага войска пад польскім сцягам. Быў знаёмы з Юзафам Пілсудскім. Памёр у 1920 годзе.