Дата ў гiсторыi
17 сакавіка 1937 г. Пашпартызацыя ў СССР
У гэты дзень у Савецкім Саюзе быў прыняты закон, які пазбавіў на доўгія гады сялян свабоды перамяшчэння.
Была ўведзена пашпартная сістэма, якая не распаўсюджвалася на сялян. Пашпарты ўводзіліся толькі для жыхароў гарадоў, працоўных паселішчаў, новабудоўляў і саўгасаў.
Сяляне, як і ў часы прыгоннага права, аказаліся намёртва прывязанымі да месца свайго пражывання. Яны павінны былі працаваць за так званыя працадні і фактычна бясплатна, паколькі іншага выбару ў іх проста не было. У калгас добраахвотна-прымусова запісвалі з 16 гадоў усіх, хто жыў на яго тэрыторыі.
Ненармальнасць сітуацыі з пашпартамі ў вёсцы вярхушка СССР змяняць не рашалася нават пасля смерці Сталіна. Закон дзейнічаў да сярэдзіны 70-х гадоў мінулага стагоддзя.