Дата ў гісторыі
22 сакавіка 1864 году расейскімі ўладамі на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні быў публічна павешаны беларускі герой і кіраўнік паўстання Канстанцін Каліноўскі. Ён быў таемна пахаваны на Замкавай гары ў Вільні побач з іншымі лідарамі ды ўдзельнікамі паўстання, забітымі таксама на загад расейскай акупацыйнай улады.
Перад пакараннем Каліноўскі паспеў напісаць “Лісты з-пад шыбеніцы”, своеасаблівы зварот да беларускага народу.
«Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні… Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.»