Зараз ідзе вайна. Але ня кожны з нас ведае, што рабіць. І ў гэтых ўмовах вельмі важна памятаць, хто …

Зараз ідзе вайна. Але ня кожны з нас ведае, што рабіць. І ў гэтых ўмовах вельмі важна памятаць, хто мы, хто нашыя продкі.

Размаўляць на роднай мове – гэта самае малое і адначасова самае простае, што мы можам зрабіць ва ўмовах рэпрэсій, жаху і паняверкі.

Мы прапануем вам тактыку моўных дыверсій. Вы ўжо размаўляеце па-беларуску? Выдатна. Не? Яшчэ не, але імкнецеся? Тады вам з намі.

Сёння мы паразмаўляем пра такую папулярную з’яву, як электронныя чэргі. Яны зараз шмат дзе: у паліклініках, на пошце, у банках і г.д.

Дастаткова зручна: ўзяў квіток і сядзі спакойна, пакуль электрычны голас цябе ня выкліча.

Дарэчы, а на якой мове размаўляе гэты апарат? Так, па-расейску.

Расейская мова там прэвалюе па змаўчанні. Але паглядзіце ўважліва: шмат на якіх апаратах існуе выбар мовы.

Дык вось сама дыверсія: падыходзіце да апарата электроннай чаргі і пераключаеце яго на беларускую мову. Пасля гэтага ён пачынае і пісаць на экране па-беларуску, і нумары чаргі па-беларуску ўголас абвяшчае. Проста, як граблі! І, як паказвае практыка, людзі не пераключаюць ізноў на расейскую – большасці ўсё роўна, на якой мове гучаць абвесткі.

Таму давайце навучым электронныя мазгі, якая мова ёсьць правільнай. А заадно, каб мазгі не электронныя беларускую мову ўспрымалі на слых, седзячы ў чарзе.

P.S. Калі нас зараз чытае які наладчык ці праграміст гэтых апаратаў, то, калі ласка, усталюйце ў іх па змаўчаньні прыарытэт беларускай мовы.

#што_рабіць

РазМова