Працяг. …Па-першае, гэта крыху бібліятэчна/навукова, але гэта варта ведаць: мова — гэта і форма бы…

Працяг.

…Па-першае, гэта крыху бібліятэчна/навукова, але гэта варта ведаць: мова — гэта і форма быцця (Вінгештэйн), і сродак выражэння душы (Гегель), а не толькі сродак камунікацыі (Ленін).

То бок мова фармуе сьвядомасць і з’яўляецца ейнай часткай. Мы часта бываем з вамі ў «русском мире», атрымліваючы, напрыклад, расейскае асяроддзе ютуба, кантэкстную рэкляму на расейскай мове, кнігі, фільмы – усё гэта ў рэшце рэшт дае магчымасць уплываць на нас, загнаць у расейскую сьвядомасць. У адзіную прастору з дзікунамі-расейцамі. Навошта нам гэта?

А яшчэ мова — гэта зброя, і яна можа быць на нашым баку, узгадайце «парэбрык», «паляницу». Гэта літаральныя выпадкі, калі мова ратуе жыцьцё.

Мова – гэта маркер нацыі. Так, украінскую сістэматычна забівалі нелюдзі-камунякі, намагаючыся зьнішчыць і нашую нацыю. Замянялі ўкраінскую на расейскую, і сапраўды, сёньня па-расейску размаўляць увогуле лягчэй, але мову трэба адраджаць, гэта наша праца. Дык давайце яе зробім. Бо гэта лягчэй, чым вучыць польскую, нямецкую, іспанскую, італійскую — тое, што ўкраінцы цяпер вымушаныя рабіць за мяжой. І ні ў кога ж не баляць сківіцы. І ўсё нармалёва.”

З фэйсбуку Віталя Ермака
Пераклад на беларускую мову.

#цікавосткі
#размаўляць_пра_што_заўгодна
@razmova