ПАДСУМОЎВАЕМ СПРЭЧКУ ПРА „БУЛЬБАША“• У Беларусі зьяўляюцца чарговыя „брэнды“ з словам „бульбаш“. Але…

ПАДСУМОЎВАЕМ СПРЭЧКУ ПРА „БУЛЬБАША“
У Беларусі зьяўляюцца чарговыя „брэнды“ з словам „бульбаш“. Але апытаньні паказваюць, што стаўленьне грамадзтва да гэтага слова неадназначнае.
• Слова „бульбаш“ не саманазва беларусаў і не беларускае слова.
Суфікс -аш маюць расейскія жарганізмы і словы з прыніжальным значэньнем (торгаш, алкаш, елдаш).
Узьнікла ў сярэдзіне 1940-х гадоў, спачатку азначала вайскоўцаў атамана УПА Тараса Бараўца („Бульбы“).
Прыйшло ў расейскі крымінальны жаргон са значэньнем „беларус“, адтуль — у армейскі, дзе яго і пачулі беларускія мужчыны, што служылі ў савецкім войску.
Мянушкі народаў паводле гастранамічных прыхільнасьцяў заведама прыніжальныя. Ірляндцы абражаюцца, калі іх называюць Potato-eaters (бульбаеды).
Але слова „бульбаш“ папулярызуе і фактычна абвясьціў саманазвай народу галоўны герой тэлевізійных навін. У выніку ўласьнікі брэндаў „Бульбаш“ рэагуюць на пратэсты супраць прыніжальнай назвы самаўпэўнена і агрэсіўна.

Падрабязна — у артыкуле https://rferl.link/v2mE