“Сёння быў у паліклініцы. Пакуль мне правяралі зрок і слухалі адказы, за суседнім сталом сядзела загадчыца, якая размаўляла з пацыентам.
Пачуўшы, што я гавару на нашай роднай, загадчыца, зірнуўшы на мяне, рэзка і мэтаскіравана таксама перайшла на беларускую. Але гэта не ўсё. Пацыенту таксама не было куды дзявацца (альбо спрацавала беларуская павага да начальства), і ён пачаў адказваць па-беларуску ёй. Так за некалькі секунд абеларусіўся кабінет афтальмолагаў.