П
а-расейску — па-беларуску:
лопата — рыдлёўкасовковая лопата — шуфаль (або
шуфель)
топор — сякерауровень (ватерпас) — ґрунтваґа
рубанок — гэбаль (або
гэбель)
верстак (станок) — варштат1. Рыдлёўка і
лапата — сынонімы ў літаратурнай мове. У дыялектах:
•
рыдлёўка ў сярэднебеларускіх гаворках;
•
лапата на ўсходзе;
•
жалязьняк,
зелязьняк і падобныя — на поўдні, усходзе.
Але ставяць у печ хлеб толькі на драўлянай
лапаце.
2. Шуфель – шырокая, глыбокая лапата, прызначаная, галоўным чынам, для перасыпаньня сыпучых рэчываў.
Шуфель — даўні германізм (ням. Schaufel — рыдлёўка).
3. Сякера і
тапор — сынонімы. У некаторых гаворках
сякера (
сакера) лёгкая, для абчэсваньня,
тапор цяжкі, для сьсяканьня.
Рас.
тесак — бел.
склюд (
шклюд,
склют), цясьлярская сякера для бярвеньня.
4. Поруч з
ґрунтваґай у гаворках ёсьць
васарваґа. Гукі Ґ —
выбухныя, як у слове
ґанак.5. Варштат азначае таксама ўсякі станок, месца працы:
пісьменьніцкі варштат.
Шуфаль,
ґрунтваґа,
васарваґа,
гэбаль,
варштат — даўнія германізмы.
#новыясловы