“Мая мама ўсё жыццё працавала настаўніцай у школе ў невялікім горадзе. Школа знаходзілася якраз поб…
“Ці не бянтэжыла гэта маму? Мне здаецца, ніколькі. Яна не рэфлексавала на тэму таго, добра ці дрэнна робіць. Для яе гэта было проста выкананнем даручэння начальства.”
“Па-першае, мама заўсёды верыла больш у камуністычную партыю, чым у Бога. Па-другое, яна ўсё жыццё вучыла мяне таму, што загады начальства трэба выконваць моўчкі, нават калі ты не згодны. Максімум, можна трымаць дулю ў кішэні, але пярэчыць начальніку — не”
Чытаем у артыкуле са згадкамі чытачоў, як у БССР (СССР) змагаліся са святамі.
Забарона святкаваць рэлігійныя святы камуністамі – гэта асобная і таксама забытая ў грамадстве тэма. Варта пра яе згадваць. Пры чым тут варты ўвагі момант, што тыя самыя саветы, ці іх ідэйныя нашчадкі, якія яшчэ ўмоўна ўчора ваявалі з рэгаліяй, ужо сёння красуюцца ў праваслаўных цэрквах (вядома, Маскоўскага патрыярхату).
І тут прасочваецца яшчэ адна тэма, далей актуальная сёння, адурманенне ідэалогіяй (у гэтым выпадку камуністычнай), якая ў нашу краіну прыйшла на штыках Расіі, як і перакананне аб святасці ўлады і начальства, што адметна для расейскай тыраніі і ўвогуле ўсходу, а таксама народны падыход “можа так і трэба”.