У сваёй кнізе «За кіпучай чэкісцкай работай» Аляксандар Лукашук прыводзіць сьпіс з 421 кнігі, якія з…

У сваёй кнізе «За кіпучай чэкісцкай работай» Аляксандар Лукашук прыводзіць сьпіс з 421 кнігі, якія загадам Галоўліту БССР (падпарадкоўваўся НКВД) ад 3 чэрвеня 1937 году патрабавалася ня толькі канфіскаваць зь бібліятэк і кнігарняў, але і спаліць.

Насамрэч колькасьць назваў была большая, бо, напрыклад, Францішак Аляхновіч займае толькі адзін нумар, а загадана было спаліць — цытую — «усе кнігі»

У сьпісе — выданьні Ігната Абдзіраловіча, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага («усе кнігі»), Зьмітрака Бядулі, Кастуся Езавітава, Тодара Кляшторнага («усе кнігі»), Янкі Купалы — на імені нацыянальнага генія спынім сьпіс, які можна доўжыць дзясяткамі прозьвішчаў.

Але найбольш уражвае пералік зьнішчаных (усіх, да аднаго асобніка!) слоўнікаў:

«Беларуская навуковая тэрміналёгія» (усе 16 выпускаў з 1923 па 1929 год),
«Беларуска-расейскі слоўнік» Байкова і Некрашэвіча,
«Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік» Зоські Верас,
«Расейска-беларускі слоўнік дзеля чыгуначных мясцкомаў»,
«Слоўнік геамэтрычна-трыганамэтрычных тэрмінаў і сказаў»,
«Віцебскі краёвы слоўнік»,
«Слоўнік тэрміналёгіі агульнае расьлінагадоўлі»
— і гэтак далей.

Такое зьнішчэньне слоўнікаў азначала вынішчэньне спачатку з грамадзкага і навуковага ўжытку, а потым і з народнай памяці цэлых пластоў беларускай лексыкі, у некаторых выпадках — назаўсёды.

А празь дзесяцігодзьдзі Лукашэнка заявіць, што нібыта беларуская мова — «бедная мова», і на ёй нельга стварыць нічога вартаснага. (Поўны тэкст па спасылцы) https://smarturl.click/eM7q

«Спэцхран» і вогнішча для беларускай літаратуры. На ўзбраеньне ўзятыя мэтады 30-х гадоў

Прызнаньне «экстрэмісцкімі» твораў клясыка беларускай літаратуры Дунін-Марцінкевіча — надзвычайны, але далёка ня першы крок у наступе на беларускае слова.